Уладзімір Мікалаевіч Сітуха

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Уладзімір Мікалаевіч Сітуха
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1950(1950-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 2014(2014-10-22) (64 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, паэт, празаік, дзіцячы пісьменнік
Мова твораў беларуская і руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Уладзімір Мікалаевіч Сітуха (16 чэрвеня 1950, в. Гутава, Драгічынскі раён — 22 кастрычніка 2014) — журналіст, паэт, празаік, дзіцячы пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Гутава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Гутаўскую сярэднюю школу (1968), факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985) і Міжнародную Акадэмію інфармацыйных тэхналогій (2004).

Друкавацца пачаў у школьныя гады, што і вызначыла далейшы лёс: адразу пасля заканчэння дзесяцігодкі быў запрошаны на працу ў раённую газету. А дыпломную работу ў Белдзяржуніверсітэце абараніў на «выдатна» сваёй першай, толькі што выдадзенай кнігай[1].

Іграў на многіх музычных інструментах. Яго шматлікія вершы пакладзены на музыку прафесійнымі кампазітарамі і загучалі песнямі.

У апошнія гады працаваў намеснікам галоўнага рэдактара газет «Заря» і «Народная трыбуна», прапагандыстам Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член-карэспандэнт МАІТ.

З 2013 года быў кіраўніком прадстаўніцтва буйнейшай беларускай рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкі дом «Звязда» па  Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

Член Беларускага саюза журналістаў і Саюза журналістаў СССР з 1981 года, Саюза пісьменнікаў Беларусі — з 2006 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг:

  • «Автограф на ниве»: очерки (Минск, «Ураджай», 1986).
  • «Сваты» (Мінск, «Выдавецтва У. М. Скакун», 2000).
  • «Акорды душы» (Мінск, «Выдавецтва У. М. Скакун», 2000).
  • «Акрылены верай»: дак. аповесць (Расія, «Москва», 2001).
  • «Споведзь пра Бядулю»: паэма (Брэст, «Академия», 2004).
  • «Скакуны»: вершав. трылогія (Брэст, «Академия», 2005).
  • «Генералы зямлі» (Брэст, «Академия», 2006).
  • «Званы над Шкловам»: (Брэст, «Академия» 2007).
  • «Аб веры, вернасці і вечнасці» (Брэст, «Академия», 2007).
  • «Землякі»: паэма (Брэст, «Альтернатива», 2008).
  • «Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў»: навук.-папулярнае выданне (Мінск, «Літаратура і мастацтва», 2008).
  • «Поклон вам, люди в белых халатах» (Брест, «Альтернатива», 2008).
  • «Вкусны и полезны сыры Беловежья» (Брест, «Альтернатива», 2008).
  • «Возвышенно сердце стучит»: документальная повесть (Брест, «Альтернатива», 2009).
  • «Стваральнікі» (Брэст, «Альтернатива», 2011).
  • «Пра арэхі, сома і бабра» (Мінск, "Выдавецкі дом «Звязда», 2014).
  • «Служим закону, народу, Отечеству» и «Река жизни»: книга из 2-х разделов, посмертно (Брест, «Альтернатива», 2016).

Укладальнік літаратурных зборнікаў:

  • «Здравницы Брестчины» (Брест, «Альтернатива», 2012).
  • «Его Величество Хлеб» (Брест, «Альтернатива», 2014).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Граматай Брэсцкага аблвыканкама, Ганаровай граматай Беларускага саюза журналістаў за поспехі ў беларускай журналістыцы і літаратурнай дзейнасці (2007).

Дыпламант абласнога конкурсу сярод рэдакцый СМІ, радыё і тэлеперадач прафесійных журналістаў у намінацыі "Лепшы нарыс «Наш сучаснік» (2013).

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Дзіцячая літаратура», пасмяротна (2014).

Публікацыі ў літаратурных зборніках[правіць | правіць зыходнік]

  • «Берасцейскія карані» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 1993, 1998).
  • «Райскі куток Палесся»: дакументальна-мастацкія нарысы (Мінск, «Литература и Искусство», 2008).

Зноскі

  1. «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Каб быў парадак у душы»: С. Грышкевіч, газета «Заря» (10.02.2005).
  • «Новая зямля Уладзіміра Сітухі»: С. Грышкевіч, газета «Заря» (27.08.2005).
  • "На скрыжаванні творчых шляхоў, або Некалькі штрыхоў да творчага партрэта У. Сітухі замест пасляслоўя да кнігі «Скакуны»: М. Панасюк, газета «Драгічынскі веснік» (10, 17, 24 жніўня 2005).
  • «Генералы зямлі»: Ф. Муха, газета «Рэспубліка» (23.11.2005).
  • «Літаратурная карта Берасцейшчыны»: навукова-папулярнае выданне (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2008).
  • «З добрым сэрцам і светлымі думкамі»: А. Крэйдзіч, газета «Народная трыбуна» (№ 44, 31.10.2014).
  • «Яны — сапраўдныя генералы»: А. Крэйдзіч, газета «Народная трыбуна» (18.11.2006).
  • «Аб веры, вернасці і вечнасці»: А. Крэйдзіч на аднайменную кнігу, газета «Заря» (07.04.2007).
  • «Стваральнікі»: М. Панасюк на аднайменную кнігу, газета «Навіны Камянеччыны» (14.05.2011).
  • «Казкі нараджаюць любоў і дабро»: А. Карлюкевіч на кнігу «Пра арэхі, сома і бабра», газета «Заря» (24.05.2014).
  • «Чалавек-свята»: В. Бурдыка, газета «Народная трыбуна» (№ 52, 25.12.2015).
  • «Река времени»: А. Захарава на аднайменную кнігу, газета «На страже» (№ 14, 01.04.2016).
  • «Свята дабрыні»: Марыя Войцік, газета «ЛіМ» (№ 36, 11.09.2015).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]