Уладзімір Мікітавіч Марчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Мікітавіч Марчанка
Дата нараджэння 7 ліпеня 1916(1916-07-07)
Месца нараджэння в. Губарэвічы, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць
Дата смерці 17 красавіка 1945(1945-04-17) (28 гадоў)
Месца смерці Польшча
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Гады службы 19371945
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Медаль «За адвагу»

Уладзімір Мікітавіч Марчанка (7 жніўня 1916, Губарэвічы, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць17 красавіка 1945,) — камандзір разліку 76-міліметровай гарматы 1054-га стралковага палка 301-й стралковай дывізіі 5-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронту, старшына. Поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 ліпеня 1916 года ў вёсцы Губарэвічы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Беларус.

У Чырвонай Арміі з 1937 года. Служыў у артылерыі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Паўночна-Каўказскім, 3-м і 4-м Украінскіх, 1-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у абароне Паўночнага Каўказа і Кубані, вызваленні Данбаса, поўдня Украіны, Малдовы, Польшчы, у баях на тэрыторыі Германіі.

Ужо 6 ліпеня 1941 года быў узнагароджаны медалём «За адвагу»[1].

Камандзір разліку 76-мм гарматы 1054-га стралковага палка старшы сяржант У. М. Марчанка 26 жніўня 1944 года ў баі ля вёскі Альбіна пры спробе праціўніка прарваць кальцо акружэння агнём з гарматы ліквідаваў 3 гарматы, кулямёт і да 20 варожых салдат. Загадам па 301-й стралковай дывізіі № 44 ад 22 верасня 1944 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

Камандзір разліку 76-мм гарматы 1054-га стралковага палка старшына У. М. Марчанка з артылерыстамі даручанага яму разліку ў баях за ўтрыманне плацдарма на левым беразе ракі Одэр каля польскага горада Ортвіч 6 лютага 1945 года агнём з гарматы прамой наводкай паразілі 3 танкі і 3 кулямётныя кропкі праціўніка. Загадам № 77 па 5-й ударнай арміі ад 29 сакавіка 1945 года узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

16 красавіка 1945 года ў наступальным баі на Кюстрынскім плацдарме з байцамі разліку знішчыў 6 агнявых кропак праціўніка, каля 30 варожых салдат, 2 бронетранспарцёры. Быў цяжка паранены, але поля бою не пакінуў. Памёр ад ран 17 красавіка 1945 года. Пахаваны на гарадскіх могілках горада Кюстрын[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года старшына Марчанка Уладзімір Мікітавіч пасмяротна узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].

Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі, у тым ліку медалём «За адвагу»[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. Минск, 2006.
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. минск, 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Владимир Никитович Марченко на сайце «Героі краіны»