Уладзімір Пятровіч Тарасік (механік)
Уладзімір Пятровіч Тарасік | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 верасня 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | аўтамабільная прамысловасць і машынабудаванне |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1984) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Уладзімір Пятровіч Тара́сік (нар. 1 верасня 1936, в. Дзешчанка, Уздзенскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне праектавання аўтамабільнага транспарту. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986). Заслужаны вынаходнік Беларусі (1998).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1960 годзе Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1971 года ў Магілёўскім тэхнічным універсітэце (з 1984 загадчык кафедры).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па тэорыі руху аўтамабіля, праектаванні гідрамеханічных перадач. Распрацаваў матэматычныя мадэлі колавых і гусенічных самаходных машын; метадалогію сінтэзу алгарытмаў адаптыўных інтэлектуальных сістэм кіравання энергетычнымі рэжымамі аўтатранспартных сродкаў. Адзін з распрацоўшчыкаў велікагрузнага аўтасамазвала БелАЗ-540.
Апублікаваў больш 250 навуковых прац, у тым ліку 3 падручнікі, 2 навучальных дапаможнікі, 4 манаграфіі, сааўтар Энцыклапедыі «Машынабудаванне» (том IV-15. Колавыя і гусенічныя машыны). Атрымаў больш за 120 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы, многія з якіх укаранёныя ў вытворчасць.
Падрыхтаваў 16 кандыдатаў тэхнічных навук і аднаго доктара тэхнічных навук.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалямі «За асваенне цалінных зямель» (1958), «За доблесную працу» (1970), Граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Проектирование колесных тягово-транспортных машин. Мн., 1984;
- Математическое моделирование технических систем. Мн., 1997.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тара́сік Уладзімір Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 438. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 верасня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
- Выкладчыкі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДАТУ
- Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
- Заслужаныя вынаходнікі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Машынабудаўнікі СССР
- Машынабудаўнікі Беларусі
- Вынаходнікі СССР
- Вынаходнікі Беларусі
- Аўтары падручнікаў