Перайсці да зместу

Уладзімір Пятровіч Угольнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Пятровіч Угольнік
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 15 ліпеня 1953(1953-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 снежня 2014(2014-12-15) (61 год)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Гады актыўнасці 1968 — 2014
Інструменты гітара
Жанры рок-н-рол, рок, джаз
Псеўданімы «Угол»
Калектыў Верасы, Старик и Угол
Супрацоўніцтва Верасы, Praha Cirk Centrum, Cyrk Peniny, тэатр «Хрыстафор»

Уладзі́мір Пятро́віч Уго́льнік (15 ліпеня 1953, Мінск, Беларуская ССР15 снежня 2014, Мінск, Беларусь) — беларускі гітарыст, педагог[1].

У 1961 годзе паступіў у музычную школу па класе скрыпкі, у 1968 годзе — у музычнае вучылішча па класе альта. З 1968 года граў у біт-гуртах і вакальна-інструментальных ансамблях[2]. У 1992 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут культуры па класе гітары. Працаваў з Віктарам Вуячычам, у ансамблі «Верасы», у аркестры Беларускага цырка, у аркестрах «Praha Cirk Centrum» і «Cyrk Peniny» (Польшча), музычным рэдактарам мінскага тэатра «Хрыстафор». З 2006 года з’яўляўся дацэнтам кафедры эстраднага мастацтва БДУКМ, дзе выкладаў гітару[3].

Памёр у 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска з-за хваробы сэрца.

Пісаў музыку для тэатраў (Беларускі тэатр музычнай камедыі), тэлебачання, радыё, фільмаў, рэкламных ролікаў. На пласцінках былі выдадзены два альбома «Дневные сны» (1998) і «Задушевный рок-н-ролл» (2005), якія былі запісаны ў дуэце з Таццянай Каненковай. Разам з гітарыстам Генадзем Старыкавым стварыў творчы дуэт «Старик и Угол»[4]. З’яўляўся удзельнікам джазавых і рок-фэстаў у Беларусі, Расіі, Літве, Польшчы, Латвіі. Граў сольныя канцэрты аўтарскай музыкі[5]. У інтэрв’ю тэлеканалу СТБ адзначаў[6]:

" Цяпер больш папулярная электрычная гітара. Але я б не сказаў, што класічная гітара не папулярная. Я зараз маю вельмі цесныя зносіны з Мінскім клубам гітарыстаў і магу сказаць, што вельмі шмат маладых людзей займаюцца класічнай гітарай. Я вымушаны быць у курсе апошніх гітарных падзей. Трэба ісці ў нагу з часам, інакш я адразу страчу аўтарытэт. Калі мне зададуць пытанне і высветліцца, што я чагосьці не ведаю, то гэта будзе мінус. "
  • Фарміраванне прафесійных якасцей будучых эстрадных выканаўцаў у працэсе сумеснай дзейнасці кафедры мастацтва эстрады і Маладзёжнага тэатра эстрады / У. П. Угольнік, В. П. Раінчык // Сацыяльна-гуманітарныя навукі ў сістэме вышэйшай школы : матэрыялы навукова-метадычнай канферэнцыі (5—6 лютага 2002 г.). — Мінск, 2003. — С. 211—215.
  • Д.П. УГОЛЬНІК УЛАДЗІМІР (Угольник Владимир, Ukhollnik Uladzimir) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 308–309. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
  • Гітара сама не зайграе / Уладзімір Угольнік ; гутарыў Алесь Кірыковіч // Літаратура і мастацтва. — 2006. — 10 сакавіка. — С. 10.
  • Гитарозавр / Владимир Угольник ; беседовала Татьяна Батюк // Минский курьер. — 2006. — 11 октября. — С. 13.
  • Гитарная атака Владимира Угольника / беседовал А. Зотов // Знамя юности. — 1999. — 16 марта.
  • КраеУгольная гитара Беларуси / Владимир Угольник ; беседовала Марина Тихомирова // Jazz-квадрат. — 2007. ― № 6. ― С. 22―24.

Зноскі

  1. Умер знаменитый белорусский гитарист Владимир Угольник. Еўрапейскае радыё для Беларусі (16 снежня 2014). Праверана 23 сакавіка 2017. (руск.)
  2. Угольник, Владимир Петрович (музыкант ; род. 1953). Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Праверана 23 сакавіка 2017. (руск.)
  3. ihar. "Хождения по року" или "why don't we do some boogie-woogie?" (руск.)(недаступная спасылка). Xlam.by (30 мая 2007). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2017. Праверана 15 снежня 2019.
  4. Сямашка, Віктар. !OUT: Starik&Ugol сышлі, каб вярнуцца (Аўдыёпрэзэнтацыя). Тузін Гітоў (27 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2020. Праверана 3 снежня 2021.
  5. Владимир Петрович Угольник. Иллюстрированный биографический энциклопедический словарь «Гитаристы и композиторы». Праверана 23 сакавіка 2017. (руск.)
  6. Владимир Угольник: Если у меня забрали бы гитару, у меня был бы огромный стресс(недаступная спасылка). СТБ (11 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2018. Праверана 23 сакавіка 2017. (руск.)