Уладзіслаў Валер’евіч Фядотаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Уладзіслаў Фядотаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзіслаў Валер'евіч Фядотаў
Нарадзіўся 8 лютага 1997(1997-02-08) (20 гадоў)
Маладзечна, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Беларусь
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 172 см
Вага 63 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Іслач
Нумар 19
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2015 Сцяг Беларусі Маладзечна-ДЮСШ-4 25 (2)
2016 — Сцяг Беларусі Іслач (Мінскі раён) 6 (0)
Нацыянальная зборная**
2016 — Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 01.01.2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 01.01.2017.

Уладзіслаў Фядотаў (нар. 8 лютага 1997, Маладзечна) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач» і моладзевай зборнай Беларусі.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец маладзечанскай ДЮСШ-4, на дарослым узроўні дэбютаваў у 2015 годзе, выступаючы ў Другой лізе за «Маладзечна-ДЮСШ-4». У сезоне 2015 правёў за маладзечанскі клуб 25 матчаў і забіў 2 гола.

У студзені 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі — клубам «Іслач»[1]. Сезон 2016 распачаў у дубліруючым складзе. 7 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць БАТЭ (1:3). Пазней яшчэ некалькі разоў з'яўляўся на полі ў асноўнай камадзе «Іслачы», выходзячы на замену.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матчу супраць Украіны.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 Д3 Маладзечна-ДЮСШ-4 Сцяг Беларусі 25 2
2016 Д1 Іслач Сцяг Беларусі 6 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]