Уладзіслаў Дыбоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзіслаў Дыбоўскі
Dybowski, Wladyslaw.jpg
Дата нараджэння 18 красавіка 1838(1838-04-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 ліпеня 1910(1910-07-27) (72 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог, фалькларыст
Месца працы
Альма-матар

Уладзіслаў Іванавіч Дыбоўскі (18 красавіка 1838, маёнтак Адамарын, Вілейскі павет, цяпер Валожынскі раён — 27 ліпеня 1910) — расійскі, беларускі і польскі заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фалькларыст. Доктар мінералагічных навук (1878). Брат Бенедыкта Дыбоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў былым маёнтку Адамарын Вілейскага павета Мінскай губерні. Належаў да сярэднезаможнага шляхецкага роду Дыбоўскіх з Менскага павета ВКЛ.

Скончыў у 1862 годзе Дэрпцкі ўніверсітэт. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў прыгавораны да турэмнага зняволення. 3 1871 года працаваў у Дэрпцкім універсітэце. У 1878 пераехаў на Навагрудчыну. Даследаваў выкапнёвыя рэшткі Усходняй Прыбалтыкі, Сібіры, флору i фаўну Навагрудчыны i інш. частак Расійскай імперыі.

Збіраў беларускі фальклор. У штогодніку «Zbiór Wiadomości do Antropologii Krajowej» («Зборнік паведамленняў па айчыннай антрапалогіі») апублікаваў «Беларускія прыказкі з Навагрудскага павета» (т. 5, 1881, 768 тэкстаў)[1], «Беларускія загадкі з Мінскай губерні» (т. 10, 1886, 112 тэкстаў)[2].

Памёр 27 ліпеня 1910 года. Пахаваны ў в. Войнава (Навагрудскі раён).

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Studien über die Spongien des Russischen Reiches mit besonderer Berücksichtigung der Spongienfauna des Baikalsees (Petersburg, 1880),
  • Monographie der Spongilla sibirica (Dorpat, 1884),
  • Die Gasteropoden Fauna du Baicalsees (Petersburg, 1875),
  • Supplement a la faune des Mollusques du lac Baical (Petersburg, 1909).

Працы па беларускай тэматыцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Арт. «Беларускія прыказкі з Навагрудскага павета» (1881)
  • Арт. «Беларускія загадкі з Мінскай губерні» (1886)

Зноскі

  1. Przysłowia białoruskie z powiatu Nowogródzkiego: zebrał Dr. Władysław Dybowski // Zbiór Wiadomości do Antropologii Krajowej. Kraków, 1881. T. 5.
  2. Zagadki białoruskie z gub. Mińskiej: zebrał Dr. Władysław Dybowski // Zbiór Wiadomości do Antropologii Krajowej. Kraków, 1886. T. 10.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]