Перайсці да зместу

Уладзіслаў Уладзіслававіч Прыбыткоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Прыбыткоўскі)
Уладзіслаў Уладзіслававіч Прыбыткоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1905
Месца нараджэння
Дата смерці кастрычнік 1944
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, літаратуразнавец, публіцыст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзіслаў Уладзіслававіч (Уладзімір) Прыбыткоўскі (нар. 1905, г. Мінск — кастрычнік 1944, прапаў без весткак на фронце) — беларускі паэт, літаратуразнаўца і публіцыст.

Горацкая філія «Аршанскага Маладняка», 1926 год. Стаяць: (злева направа) Алесь Вечар, Рыгор Мурашка, Чыжонак, Уладзіслаў Прыбыткоўскі, Калядка. Сядзяць: Мятла, Сяргейчык, Міхась Ганчарык (кіраўнік філіі), Васіль Каваль, Юрка Гаўрук, Алесь Дземідовіч.

У 19251928 гадах вучыўся ў Беларускай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі ў Горках Магілёўскай вобласці. Пасля заканчання сельскагаспадарчай акадэміі, некаторы час жыў і працаваў у Маскве, дзе ў 1931 годзе ўваходзіў у беларускую секцыю Маскоўскай асацыяцыіі пралетарскіх пісьменнікаў [1]

Як лічаць многія даследчыкі ў 1931 годзе быў рэпрэсаваны і пабываў у высылцы [2]. Пасля вызвалення працаваў навуковым супрацоўнікам Беларускай доследнай станцыі па жывёлагадоўлі і разам з будучым докторам сельскагаспадарчых навук Андрэем Гайко надрукаваў у 1940 годзе ў Дзяржаўным выдавецтве БССР брашуру «Племянная ферма ардэнаноснага саўгаса „Крынкі“».22 ліпеня 1941 года быў прызваны ў армію Дрысненскім РВК Полацкай вобласці. І як сведчаць дакументы сайта «Память народа» прапаў без вестак ў кастрычніку 1944 года [3]. З гэтых дакументаў таксама бачна, што яго жонка Журбік Кацярына Ігнацьеўна, якая жыла ў Мінску, у 1945—1948 гг. некалькі разоў рабіла запыты ў Кагановіцкі РВК г. Мінска аб лёсе мужа.

Літаратурная творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

У час вучобы ў Горках пачаў займацца літаратурнай творчасцю — пісаць вершы і дасылаць у часопіс «Аршанскі маладняк». Друкаваўся пад псеўданімам — Прыбытак Лад [4].

У 1926—1927 гг. ўваходзіў у Горацкую студыю «Аршанскага маладняка» [5]. У часопісах «Маладняк», «Аршанскі Маладняк» друкаваў вершы і літаратуразнаўчыя артыкулы. ў 1927 годзе ўступае ў аб’яднанне «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна». У першым нумары часопіса «Росквіт», што выпусціла гэта аб’яднанне, паэт надрукаваў верш. У сакавіку 1928 года гэта літаратурнае аб’яднанне распалася і У. Прыбыткоўскі вярнуліся ў «Маладняк». Быў дэлегатам Усебеларускай канферэнцыі «Маладняка» ў 1927 годзе ад Горацкай студыі «Аршанскага Маладняка». У сваіх вершах У. Прыбыткоўскі шукаў новыя паэтычныя формы знаходзіўся пад уплывам У. Маякоўскага. Ён актыўна карыстаўся «лесвічкай» і ўжываў рэдкія для беларускай паэзіі віды рыфмоўкі.

Аналіз яго творчасці

[правіць | правіць зыходнік]

М. Гарэцкі аналізуючы яго творчасць у кнізе «Маладняк за пяць гадоў» адзначаў, што ў яго ёсць «ухіл у футурызм» [6].

Кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль лічыць, што паэт "… пакінуў невялікую, але цікавую літаратурную спадчыну, у ёй канцэнтраваліся авангардысцкія пошукі беларускай паэзіі 1920-х гг.([7]. У 1926 г. У.Прыбыткоўскі дэбютуе як крытык, друкуючы рэцэнзію на кнігу М.Зарэцкага «Голы звер»(«Аршанскі Маладняк», 1926).

Аб яго творчасці пакінулі ўспаміны Юрка Гаўрук і Міхась Ганчарык. Апошні лічыў, што: «Прыбыткоўскі не стаіць на раздарожжы, як Дудар, проста і шчыра кліча кінуць у вёсцы і ў горадзе „слёзы дзедаўскія сеяць па пяску“ і, каб скарэй знішчыць кулацка-нэпаўскі дысананс сучаснасці, зазывае „без вагання прыстаўляць наган к віску“» [8].

Вершы і літаратуразнаўчыя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • "Дзядзечка любы… " і «Ціха сыплецца снег», «Сёння — дысананс», «Ліхой ноччу ля Нёмана», "Узрос каласок… ", рэцэнзіі на кнігі: М.Зарэцкага «Голы звер», Я. Пушчы «Vita»(«Аршанскі Маладняк» № 2,3. 1926 г .).
  • "Часамі поўніцца… ", "Не разумею вясёласці хмельнай, не разумею… ", «Драма мамы», "Часам поўніцца істота музыкай… ", артыкул «Індывідуалізм і сучасная літаратура»(«Аршанскі Маладняк» № 7,8. 1928 г.)
  • "Літаратура ў прыгоне… «(Росквіт» № 1.1928).
  • «Пралетарская інтэлігецыя», «Марш калектывізацыі» («Маладняк», 1930. № 1. 8-9).
  • «Часамі поўніцца істота музыкай…», «Ціха сыплецца сьнег…», «…Не разумею вясёласьці хмельнай…», «Літаратура ў прыгоне…», «Драма мамы» (Роднае слова. 2015. № 8. С. 11-12) .
  1. Жыбуль, Віктар «Не разумею вясёласці хмельнай…» : лёс і творчасць Уладзіслава Прыбыткоўскага / Віктар Жыбуль // Роднае слова. — 2015. — № 8. — С. 8—10.
  2. С. Кандыбовіч, С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. http://www.jivebelarus.net/history/new-history/defeat-national-resist.html?page=9.
  3. https://pamyat-naroda.ru/heroes/memorial-chelovek_dopolnitelnoe_donesenie61052967/
  4. Саламевіч, Янка. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (XVI—XX стст.) — Мінск: 1983
  5. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва Ф. 225, воп. 1, сп. 18, л. 5, 6,8,11
  6. Гарэцкі, М. Маладняк за пяць гадоў. У кн.: Максім Гарэцкі. Успаміны. Артыкулы. Дакументы.- Мн.: 1984. С. 253
  7. Жыбуль, Віктар «Не разумею вясёласці хмельнай…» : лёс і творчасць Уладзіслава Прыбыткоўскага // Роднае слова. 2015. № 8. С. 8
  8. Уладзімір Прыбыткоўскі// Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2013 //http://pdf.kamunikat.org/25492-12.pdf Архівавана 22 снежня 2018.
  • Гаўрук, Юры. Ступень адказнасці: літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ.- Мн.:1986.
  • Жыбуль, Віктар. Асоба і творчасць Якуба Коласа ва ўспрыманні Уладзіслава Прыбыткоўскага // Каласавіны : Якуб Колас. Чалавек. Эпоха. Час : матэрыялы XXVII навуковай канферэнцыі, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа, 2―3 лістапада 2012 г., г. Мінск. — Мінск, 2013. С. 177―187.
  • Жыбуль, Віктар «Не разумею вясёласці хмельнай…» : лёс і творчасць Уладзіслава Прыбыткоўскага // Роднае слова. 2015. № 8. С. 8—10.
  • Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мн.: 2000.
  • Ліўшыц, Уладзімір."Рабіся хутчэй чалавекам"(пра У.Прыбыткоўскага). У кн.: Раскопкі каля Горацкага Парнаса.- Горкі: 2001. С. 39-43.
  • Маракоў, Л. Не стаяў на раздарожжы. // ЛіМ. 1999. 23 крас.;
  • Савік, Л. А. Прыбыткоўскі. Біябібліяграфічны слоўнк «Беларускія пісьменнікі» — Мн.: 1995. Т.6.С. 656.