Міхаіл Мікалаевіч Ганчарык
Міхаіл Мікалаевіч Ганчарык | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 (24) лістапада 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 красавіка 1986 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | член-карэспандэнт АН БССР, прафесар |
Альма-матар | |
Вядомы як | біёлаг, пісьменнік |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаіл (Міхась) Мікалаевіч Ганчарык (12 (24) лістапада 1899, в. Кляннік Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 11 красавіка 1986, Мінск; Псеўданімы і крыптанімы: Ландыш; М.Ландыш; Лясун; М. Г. Лясун; Я.Сявец; Якім Сявец; Г. М.; М.Г-к; М. Г.) — беларускі навуковец-біёлаг, фізіёлаг раслін, пісьменнік. Доктар біялагічных навук (1960), прафесар; з 1969 года член-карэспандэнт АН БССР; з 1972 года заслужаны дзеяч навукі БССР[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1914 годзе скончыў Ігуменскае пачатковае вучылішча. У 1917—1924 гадах вучыўся ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце[1], дзе ўзначальваў Беларускую секцыю студэнтаў.
У 1925—1928 гадах кіраўнік Аршанскага філіяла «Маладняка».
У 1925—1929 гадах працаваў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (БСГА). З 1929 года працаваў у Інстытуце біялогіі БелАН, з 1931 намеснік дырэктара, выконваючы абавязкі дырэктара[1].
Арыштаваны 14 верасня 1933 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Паводле пастановы АДПУ СССР ад 9 студзеня 1934 прыгавораны да 10 гадоў лагераў; накіраваны на будоўлю Байкала-Амурскай магістралі.
Пасля вызвалення з 1947 года старшы навуковы супрацоўнік Арлоўскай доследнай станцыі . Арыштаваны 15 лютага 1949 УДБ па Арлоўскай вобласці. Пастановай Асобай нарады ад 18 мая 1949 высланы на пасяленне ў Краснаярскі край. У 1949—1956 гг. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, дырэктарам Ігарскай доследнай станцыі Інстытута сельскай гаспадаркі Крайняй Поўначы. Знаходзячыся ў высылцы, распрацаваў асновы палярнага земляробства. Вызвалены ў ліпені 1954 годзе. Рэабілітаваны 18 красавіка 1956. З 1956 года ў БСГА, з 1958 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута біялогіі АН БССР[1], у 1961—1986 гадах загадчык аддзела фотасінтэзу[1], дырэктар (1967-72), загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР (з 1972)[1]. З 1976 навуковы кансультант Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР[1].
Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках (П-1, 62/25/5)[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Распрацоўваў навуковыя асновы палярнага земляробства, вывучаў пытанні вырошчванпя бульбы, капусты і іншых культур ва ўмовах Крайняй Поўначы. Устанавіў розную патрабавальнасць бульбы да вільготнасці глебы ў антагенезе, даследаваў фотасінтэз у бульбе, адток асімілятаў , уплыў іонаў хлору і хлорзмяшчальных калійных угнаенняў на фізіялагічныя працэсы раслін, асабліва бульбы.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар шматлікіх навуковых прац па фізіялогіі і біялогіі раслін.
- Влияние экологических условий на физиологию культурных растений. — н., 1962
- Физиологическое влияние ионов хлора на рстения. — Мн., 1968
- Фізіялогія і біяхімія бульбы. — Мн., 1979 (разам з А. С. Вечарам).
- Физиология картофеля. — М., 1979 (в соавт.)
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першыя вершы апублікаваны ў 1914 годзе ў газеце «Наша ніва».
Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі. Друкаваўся ў газетах «Вольная Беларусь», «Беларусь», часопісах «Аршанскі маладняк», «Рунь», «Зоркі».
Аўтар кнігі пра прэзідэнта АН БССР В. Купрэвіча «Рэвалюцыянер, арганізатар, вучоны» (1981). Апошнія гады працаваў над кнігай мемуараў, якія не паспеў скончыць.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Вечер А. С., Смоляк Л. П., Иванченко В. М. М. Н. Гончарик // Весці АН БССР. Серыя біялаг. н. 1969, № 6;
- Ліўшыц У. «…Беларускі дзеяч яшчэ з нашаніўскіх часоў» // «Раскопкі вакол Горацкага Парнаса». — Горкі. 2001. С.89-98.
- Гончарик Михаил Николавевич // В кн: Лившиц, В.М, Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены корреспонденты. — Горки: 2017. С. 60-63. ISBN 978-895-467-1
- Возвращенные имена;
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — Т. 2. Верабей — Іваноў. — 541 с.; іл.. — ISBN 5-85700-075-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Член-карэспандэнт ГАНЧАРЫК Міхаіл Мікалаевіч (руск.) // сайт НАН Беларусі
- Міхаіл Мікалаевіч Ганчарык у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- «Рукапісы не гараць». Гісторыя жыцця беларуса, які прайшоў ссылку і стаў знакамітым фізіёлагам Архівавана 19 верасня 2015.
- Нарадзіліся 24 лістапада
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 11 красавіка
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Супрацоўнікі Інстытута біялогіі АН БССР
- Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Дактары біялагічных навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
- Батанікі Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Аршанскі Маладняк
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР