Уладзіслаў Тадэвушавіч Клімовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Уладзіслаў Клімовіч
Uładzisłau Klimovič.2020.1.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзіслаў Тадэвушавіч Клімовіч
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1996(1996-06-12)[1][2] (24 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 187 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 15
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2013 — 2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 2 (0)
2015   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 11 (5)
2016   Латвія Елгава 10 (2)
2016 — 2017   Беларусь Нёман (Гродна) 32 (1)
2018 — 2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 56 (8)
2020 — Беларусь Дынама (Мінск)
Нацыянальная зборная**
2014 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (2)
2015 — 2018 Беларусь Беларусь (да 21) 36 (2)
2017 Беларусь Беларусь B 1 (0)
2017 — Беларусь Беларусь 5 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 студзеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2020.

Уладзіслаў Клімовіч (нар. 12 чэрвеня 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, з 2013 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ ў якасці нападніка. 18 ліпеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Слуцка» і адзначыўшыся галявой перадачай. Увосень 2014 года выступаў за каманду БАТЭ ў Юнацкай Лізе чэмпіёнаў.

У першай палове 2015 года выступаў за дубль БАТЭ, а ў жніўні быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Іслач»[3], у складзе якога замацаваўся ў аснове і дапамог атрымаць перамогу ў Першай лізе. У снежні 2015 года вярнуўся з арэнды ў Барысаў[4].

У студзені—лютым 2016 года рыхтаваўся да новага сезона разам з асноўнай камандай БАТЭ, а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду клубу латвійскай Вышэйшай лігі «Елгава»[5], разам з якім выйграў Кубак Латвіі. У ліпені 2016 года на правах арэнды перабраўся ў гродзенскі «Нёман»[6], аднак правёў толькі пяць матчаў, пасля чаго атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Барысаў[7], аднак у лютым 2017 года зноў быў аддадзены гродзенцам у арэнду да канца сезона 2017[8]. Падчас выступлення ў «Нёмане» перакваліфікаваўся з нападніка ў апорнага паўабаронцу. У пачатку сезона 2017 выхадзіў на замену, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе, стаў адным з асноўных ігракоў каманды.

У студзені 2018 года, вярнуўшыся з арэнды, пачаў трэніравацца разам з БАТЭ[9], аднак неўзабаве далучыўся да «Тарпеда-БелАЗ» і быў выкуплены жодзінскім клубам[10]. У складзе «Тарпеда-БелАЗ» стаў трывалым іграком асновы.

У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскую каманду[11]. У хуткім часе стаў трэніравацца з мінскім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[12].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Увосень 2014 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

16 студзеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу[13][14]. Пазней здолеў замацавацца ў якасці асноўнага нападніка зборнай.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе. 9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Арменіі (1:4).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]