Ульяна Супрун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ульяна Супрун
укр.: Уляна-Надія Супрун
англ.: Ulana Nadia Suprun
Дата нараджэння 30 студзеня 1963(1963-01-30) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Навуковая ступень доктар медыцыны[d], доктар філасофіі і спецыяліст
Род дзейнасці дзяржаўны дзеяч, урач
Месца працы
moz.gov.ua/ua/portal/per…
suprun.doctor
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ульяна Надзея Супрун (укр.: Уляна-Надія Супрун; нар. 30 студзеня 1963, Дэтройт, штат Мічыган, ЗША) — украінская грамадская і дзяржаўная дзяячка, выконваючая абавязкі Міністра аховы здароўя Украіны (2016—2019).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 30 студзеня 1963 года ў Дэтройце (ЗША) у сям’і ўкраінскага паходжання. Бацька — Джордж Гары Юрків (нар. 1935) — ваенны падрадчык, былы акцыянер і віцэ-прэзідэнт кампаніі «North American Controls», удзельнічаў у вытворчасці танка M1 Abrams. Маці — Зяновія Юрків.

Наведвала ўкраінскую грэка-каталіцкую царкву, уваходзіла ва ўкраінскую скаўцкую арганізацыю «Пласт». Першы раз наведала Украіну з бацькамі, калі ёй было 11 гадоў.

Атрымала медыцынскую адукацыю ва Універсітэце штата Мічыган.

З 1981 па 1985 год навучалася ва Універсітэце Уэйна, дзе атрымала ступень бакалаўра прыродазнаўчых навук у галіне біялогіі. У 1985—1989 гадах навучалася ў Каледжы медыцыны чалавека пры Універсітэце штата Мічыган, атрымала ступень доктара медыцыны. У 1989—1990 гадах прайшла прамежкавую гадавую праграму рэзідэнтуры ў бальніцы «Бамонт» (Дырбарн, штат Мічыган), якая ўваходзіць у сістэму аховы здароўя «Оўквуд».

З 1990 па 1994 год працавала ўрачом-рэзідэнтам па радыелагічнай дыягностыцы ў бальніцы «Сінай» у Дэтройце.

У 1995—1999 гадах працавала ў дыягнастычнай радыялогіі жаночага здароўя ў Нью-Ёрку, пасля стала выконваючай абавязкі дырэктара ў галіне дыягнастычнай радыялогіі малочных залоз у бальніцы Генры Форда ў Дэтройце.

З 2000 года Супрун працавала намеснікам галоўнага ўрача-радыёлага ў дыягнастычнай радыялогіі жаночага здароўя ў Medical Imaging Манхэтэна, пазней стала намеснікам медыцынскага дырэктара і партнёрам гэтага медыцынскага цэнтра, дзе працавала да 2009 года.

Восенню 2013 года разам з мужам Маркам Супруном пераехала ва Украіну. 29 лістапада падчас палітычнага крызісу наведала Майдан у Кіеве. У сярэдзіне снежня паспрабавала ўладкавацца ў медыцынскую службу Еўрамайдана ў Доме прафсаюзаў, аднак, па словах міністра аховы здароўя Украіны Алега Мусія, ён выгнаў яе праз тры дні, а ўсе звесткі аб яе «актыўнай працы» ў гэтай службе з’яўляюцца «фэйкам і няпраўдай»[1].

Пазней Супрун узначаліла гуманітарныя ініцыятывы Сусветнага кангрэса ўкраінцаў і разам з мужам заснавала грамадскую арганізацыю «Абарона патрыётаў», у задачу якой уваходзіць паляпшэнне медыцынскай дапамогі грамадзянам Украіны, асабліва ветэранам баявых дзеянняў. У кастрычніку 2015 года стала заснавальніцай і дырэктарам Школы рэабілітацыйнай медыцыны Украінскага каталіцкага ўніверсітэта. Таксама была пазаштатным кансультантам камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях аховы здароўя.

11 ліпеня 2015 года Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указы аб прыняцці ў грамадзянства Украіны сужэнцаў Ульяны і Марка Супруноў[2].

З 1 жніўня 2016 года па 29 жніўня 2019 года — выконваючая абавязкі Міністра аховы здароўя Украіны.

1 лістапада 2018 года былі ўведзены расійскія санкцыі супраць 322 грамадзян Украіны, уключаючы Ульяну Супрун[3].

Член назіральнага савета Першага добраахвотніцкага медыцынскага шпіталя імя Мікалая Пірагова, член Медыкаў Майдана, член аддзялення Саюза ўкраінскай моладзі ў Нью-Ёрку (1995—2013), член Украінскага кангрэсавага камітэта Амерыкі (1990 — па цяперашні час), дырэктар Савета па аказанні гуманітарнай дапамогі ўкраінцам (1997—1999), прэзідэнт Украінска-амерыканскай асацыяцыі грамадзянскіх свабод (2000—2009).

«Доктар Смерць»[правіць | правіць зыходнік]

Публічны вобраз у СМІ і па словах самой Ульяны — Доктар Смерць[4]. Шэраг украінскіх палітыкаў і чыноўнікаў, якія крытыкуюць медыцынскую рэформу, публічна называлі Ульяну Супрун мянушкай «Доктар Смерць»[5].

Супрун? Ха-ха-ха. Ну, па-рознаму да яе ставяцца. Вы ж ведаеце, так, як яе клічуць? Ну, дзякуй Богу, у мяне іншы лекар, у маёй сям’і.[6]

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Муж — Марка Супрун — канадзец украінскага паходжання, рэжысёр, сцэнарыст, філасоф і палітолаг, радыёвядучы, кінапрадзюсер.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]