Аддзяленне аграрных навук НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аддзяленне аграрных навук НАН Беларусі створана ў 2002 годзе шляхам уключэння Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь у склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ажыццяўляе каардынацыю навуковых даследаванняў і практычнага выкарыстання іх вынікаў па важнейшых напрамках навуковага забеспячэння аграпрамысловага комплексу: земляробства і раслінаводства, жывёлагадоўлі і ветэрынарнай медыцыны, механізацыі сельскай гаспадаркі, вытворчасці прадуктаў харчавання, эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Нягледзячы на тое, што Аддзяленне Акадэміі створана апошнім па часе, інстытуцыяналізацыя акадэмічнай аграрнай навукі ў Беларусі адбылася нашмат раней і прайшла некалькі этапаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У складзе Інбекульта[правіць | правіць зыходнік]

У складзе Інстытута беларускай культуры пры непасрэдным удзеле яго кіраўніка У. М. Ігнатоўскага ў 1924 г. ствараецца глебава-геалагічная камісія, якую ўзначаліў правадзейны член Інстытута М. Ф. Бліадухо. Плённая праца камісіі, і ў прыватнасці, яе супрацоўнікаў — правадзейных членаў Інстытута Я. М. Афанасьева, А. Д. Дубаха, Н. К. Малюшыцкага, С. М. Вышалескага прывяла пры ператварэнні Інбелкульта ў Беларускую Акадэмію навук да з'яўлення ў складзе апошняй сельскагаспадарчых навукова-даследчых інстытутаў.

У складзе аддзяленняў АН БССР[правіць | правіць зыходнік]

3 1936 года сельскагаспадарчыя навуковыя ўстановы знаходзіліся ў складзе Аддзялення матэматычных і прыродазнаўчых навук АН БССР, з 1940 — у Аддзяленні прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук, а з 1947 па люты 1956 былі размеркаваны па Аддзяленні фізіка-матэматычных і тэхнічных навук і Аддзяленні біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук.

Акадэмія сельскагаспадарчых навук БССР (1957/59-1961)[правіць | правіць зыходнік]

Аддзяленне сельскагаспадарчых навук АН БССР (1962—1963)[правіць | правіць зыходнік]

З мэтай прадухілення негатыўных тэндэнцый у развіцці кадравага патэнцыялу беларускай аграрнай навукі 7 сакавіка 1962 Аддзяленне біялагічных навук АН БССР было падзелена на Аддзяленне біялагічных і медыцынскіх навук і Аддзяленне сельскагаспадарчых навук. Апошняе не мела ў сваім складзе навукова-даследчых устаноў, а з'яўлялася каардынацыйным цэнтрам аграрнай навукі ў Акадэміі і рэспубліцы, аб'яднаннем буйнейшых вучоных-аграрыяў рэпублікі. Па падобным прынцыпе ў далейшым у 1990-я арганізоўваліcя акадэміі — грамадскія аб'яднанні вучоных, у прыватнасці, Беларуская інжынерная акадэмія. Аддзяленне было расфарміравана ў 1963 г.

Заходняе аддзяленне УАСГНІЛ (1972—1986)[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі задачамі Аддзялення былі:

  • навукова-метадычнае кіраўніцтва даследчымі работамі;
  • каардынацыя тэматычных планаў усіх навукова-даследчых устаноў і праблемных лабараторый ВНУ па сельскай, воднай і лясной гаспадарцы БССР, Латвійскай ССР, Літоўскай ССР, Эстонскай ССР;
  • распрацоўка мер па стварэнні высокаўрадлівых і ўстойлівых сартоў сельскагаспадарчых культур, па падвышэнні прадукцыйнасці жывёлагадоўлі, удасканаленні тэхналогій вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Акадэмікі-сакратары Аддзялення ў розныя перыяды[правіць | правіць зыходнік]

Заходняе рэгіянальнае аддзяленне УАСГНІЛ (1988—1991)[правіць | правіць зыходнік]

Было створана наноў пасля расфарміравання Аддзяленняў УАСГНІЛ у 1987 г. Старшынёй Аддзялення з'яўляўся член-карэспандэнт АН БССР Іван Мікалаевіч Нікітчанка. Пад яго кіраўніцтвам вялікія намаганні былі ўжыты для вывучэння наступстваў Чарнобыльскай аварыі, даследаванні былі таксама прысвечана праблемам вядзення сельскай гаспадаркі ў забруджаных радыяцыяй раёнах.

Расфарміравана Пастановай Савета Міністраў БССР № 330 ад 29 жніўня 1991 г.

Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992—2002)[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

У склад Аддзялення аграрных навук уваходзяць 5 навукова-практычных цэнтраў НАН Беларусі: па земляробстве, па жывёлагадоўлі, па бульбаводстве і плодаагародніцтве, па механізацыі сельскай гаспадаркі і па харчаванні (з падпарадкаванымі ім даччынымі прадпрыемствамі), а таксама Гродзенскі і Віцебскі занальныя інстытуты, Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК, 4 абласныя сельскагаспадарчыя доследныя станцыі. Па стане на 1 студзеня 2009 г. у замацаваных за Аддзяленнем арганізацыях працавала больш за 6600 чалавек, у тым ліку 1872 даследчыкі, 95 дактароў і 524 кандыдаты навук, 12 акадэмікаў і 19 членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі.

Акадэмікі-сакратары[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя напрамкі даследаванняў і распрацовак[правіць | правіць зыходнік]

  • Распрацоўка стратэгіі развіцця аграпрамысловага комплексу, арганізацыйна-гаспадарчых механізмаў вядзення АПК, павышэння харчовай бяспекі краіны;
  • стварэнне высокапрадукцыйных, высакаякасных і ўстойлівых сартоў і гібрыдаў сельскагаспадарчых і пладова-ягадных культур з выкарыстаннем сучасных дасягненняў навукі, эканамічна абгрунтаваных і экалагічна бяспечных тэхналогій вытворчасці прадукцыі раслінаводства, якія дазваляюць максімальна рэалізаваць генетычны патэнцыял раслін, забяспечваюць зніжэнне рэсурсных выдаткаў, рацыянальнае выкарыстанне прыродных багаццяў і ахову навакольнага асяроддзя;
  • распрацоўка стратэгіі рацыянальнага выкарыстання глебавых рэсурсаў, эфектыўных метадаў абароны глебаў ад дэградацыі і ўзнаўлення ўрадлівасці глебаў на аснове рэсурсазберагальных і экалагічна прымальных тэхналогій, удасканаленне тэхналогій тэхнічнай эксплуатацыі, рамонтаў і рэканструкцыі меліярацыйных сістэм працяглага сельскагаспадарчага выкарыстання, распрацоўку эколага-таксікалагічных прынцыпаў рэгулявання колькасці і зніжэння шкоднасці асабліва небяспечных узбуджальнікаў хвароб і пустазелля шляхам выкарыстання найноўшага асартыменту сродкаў аховы раслін;
  • удасканаленне і стварэнне новых высокапрадукцыйных парод, тыпаў і ліній сельскагаспадарчых жывёл, птушкі і рыб на аснове найноўшых метадаў селекцыі і біятэхналогіі; распрацоўка і ўдасканаленне экалагічна бяспечных, энергазберагальных, экспартаарыентаваных тэхналогій вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, ветэрынарных тэхналогій, метадаў і сродкаў дыягностыкі, прафілактыкі і тэрапіі, што забяспечваюць устойлівы санітарны дабрабыт;
  • распрацоўка новых і ўдасканаленне існуючых тэхналогій вытворчасці, нарыхтоўкі, захоўвання і рацыянальнага выкарыстання кармоў для сельскагаспадарчых жывёл, накіраваных на забеспячэнне здароўя сельскагаспадарчых жывёл, якія дазваляюць рэалізаваць генетычную прадуктыўнасць, забяспечваюць атрыманне экалагічна чыстай прадукцыі жывёлагадоўлі высокага санітарнага якасці;
  • распрацоўка аўтаматызаваных энергазберагальных тэхналогій на базе сучасных тэхнічных сродкаў і сістэм машын для галін раслінаводства, жывёлагадоўлі і харчовай прамысловасці, навуковае забеспячэнне энергазберажэння і эфектыўнага выкарыстання энергіі ў тэхналогіях АПК, распрацоўку і асваенне вытворчасці новых відаў канкурэнтаздольнай прадукцыі харчовай прамысловасці, нарматыўнай дакументацыі, сертыфікацыя прадуктаў харчавання, сістэм якасці, сучаснага абсталявання для прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]