Уладзімір Аляксеевіч Варава
Уладзімір Варава | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Уладзімір Аляксеевіч Варава |
Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 мая 1929 (32 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст |
Мова твораў | беларуская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Аляксеевіч Варава (26 ліпеня 1896, в. Вялікія Жухавічы, цяпер Карэліцкі раён — 4 мая 1929, Менск) — беларускі пісьменнік і журналіст.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1920 г. працаваў у Жухавіцкім валасным рэўкаме, пасля — у Народным камісарыяце земляробства БССР. Адначасова вучыўся ў Мінскім політэхнікуме. З 1921 г. — у Заходняй Беларусі, удзельнічаў у беларускім нацыянальным руху, друкаваўся ў заходнебеларускай перыёдыцы. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1925 г. рэдагаваў газету Грамады «Жыццё беларуса».
Неўзабаве нелегальна перайшоў у БССР. Працаваў намеснікам рэдактара акруговай газеты «Вясковы будаўнік» (Слуцк). З 1926 г. — у Мінскім акруговым зямельным аддзеле. Уваходзіў у аб’яднанне Літаратурна-мастацкая камуна, удзельнічаў у выданні яе часопіса «Росквіт» (1927—1928).
Пісаў апавяданні, артыкулы, фельетоны.
Памёр 4 мая 1929 года ў Менску. Пахаваны на Вайсковых могілках (пахаванне страчанае)[1].
Зноскі
- ↑ Варава Уладзімір – Белліт (30 ліпеня 2023). Праверана 23 ліпеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кошур С. Родам з Карэліччыны. — Навагрудак, 1996.
- Варава Уладзімір // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. Т. 1. С. 513.
- Нарадзіліся 26 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 4 мая
- Памерлі ў 1929 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
- Пісьменнікі Беларусі
- Журналісты Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі