Уладзімір Веньямінавіч Браілоўскі
Уладзімір Веньямінавіч Браілоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 студзеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Уладзімір Веньямінавіч Браілоўскі (нар. 4 студзеня 1947, Масква) — беларускі кампазітар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1971 годзе Маскоўскую кансерваторыю. З 1980 года ў Беларусі. 3 1984 года загадчык музычны часткі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, з 1990 года дырэктар і мастацкі кіраўнік Магілёўскай абласной філармоніі; арганізатар (1995) Міжнароднага фестывалю «Залаты шлягер».
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1980 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў розных жанрах. Сярод твораў: кантата (1983), вакальна-сімфанічныя паэма «Дваццаць восем» (1983); сімфонія (1984), сімфаньета, 3 сімфанічнай уверцюры, фантазія для кларнета з сімфанічнага аркестра; сюіта для скрыпкі і фартэпіяна; канцэрт для валторны з аркестрам; 12 прэлюдый для фартэпіяна (1984); накцюрны, вакальныя цыклы, інструментальныя п’есы; папуры і фантазіі; апрацоўкі народных песень; песні; музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Браілоўскі Уладзімір Веньямінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Постаці Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра
- Члены Беларускага саюза кампазітараў
- Члены Беларускага саюза музычных дзеячаў
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Кампазітары XX стагоддзя
- Кампазітары Беларусі