Рось (жылы гарадок)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Рось
Краіна
Горад Рось
Дата заснавання 19921997
Архітэктары Г. І. Белікаў, У. М. Еўдакімаў, В. К. Карунас, Ю. М. Малевіч, А. І. Нічкасаў, А. С. Пархута, У. Б. Праабражэнскі, У. М. Тарноўскі
Насельніцтва 3,5 тыс. чал.

Рось — жылы гарадок, узведзены для ваеннаслужачых у г.п. Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 19921997, архітэктары Г. І. Белікаў, У. М. Еўдакімаў, В. К. Карунас, Ю. М. Малевіч, А. І. Нічкасаў, А. С. Пархута, У. Б. Праабражэнскі, У. М. Тарноўскі. У 1998 годзе аўтарскі калектыў удастроены Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Разлічаны на 3,5 тыс. жыхароў. Пры стварэнні гарадка ўпершыню на Беларусі выкарыстаны прыём фарміравання пешаходнай вуліцы, якая ўключае ўсе неабходныя для жыхароў зоны сацыяльнага абслугоўвання: выхавання, адукацыі, аздараўлення, адпачынку, гандлёвых, бытавых і медыцынскіх паслуг. У цэнтральнай частцы размешчаны грамадска-адукацыйны цэнтр, вакол яго — пешаходныя алеі, на якія раскрыты паўзамкнёныя дворыкі 2—3-павярховых жылых дамоў, злучаныя паміж сабой анфіладай. Побач з цэнтральным уваходам пастаўлены гандлёвыя будынкі. Месцы для аўтатранспарту і стаянак размяшчаюцца па знешнім перыметры гарадка. Каля жылога гарадка пабудаваны бальнічны комплекс.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Рось // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.