ФК Алавес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ФК Дэпартыва Алавес)
Алавес
Поўная назва Deportivo Alavés, S.A.D.
Заснаваны 23 студзеня 1921
Горад Віторыя, Іспанія
Стадыён Мендысароса
Умяшчальнасць: 19840
Уладальнік Хасэ Антоніа Керэхета[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ла Ліга
2022/23 4 месца ў Сегундзе, перамога ў плэй-оф
Сайт deportivoalaves.com (ісп.)(баскск.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Дэпартыва Алавес» (баскск.: і ісп.: Deportivo Alavés) або проста «Алавес» — баскскі прафесійны футбольны клуб з горада Віторыя-Гастэйс, у правінцыі Алава, у аўтаномнай супольнасці Краіна Баскаў.

Найлепшыя гады клуба — пачатак XXI стагоддзя, калі каманда рэгулярна фінішавала ў верхняй частцы чэмпіянату Іспаніі, стала ўдзельнічаючы ў змаганні за трапленне ў еўракубкі (двойчы гэта змаганне сканчалася поспехам). Найлепшым вынікам у чэмпіянаце з’яўляецца 6-е месца ў сезоне 1999/2000, у якім каманда саступіла ўсяго тры ачкі віцэ-чэмпіёну.

Але галоўнага дасягнення ў сваёй гісторыі «Алавес» дабіўся ў наступным сезоне, у сваім дэбютным выступленні ў еўракубках, нечакана прабіўшыся ў фінал Кубка УЕФА, у якім у авертайме саступіў англійскаму «Ліверпулу» з лікам 4:5.