Казлякевічы
Вёска
Казлякевічы
|
Казляке́вічы[1] (трансліт.: Kazliakievičy, руск.: Козлякевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Знаходзіцца за 8 км на паўночны захад ад Баранавічаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з 1567 года.
У 1884 годзе працавала царкоўна-прыходская школа. У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, у вёсцы хлебазапасны магазін, карчма.
У пачатку XX стагоддзя ў вёсцы 87 двароў, 582 жыхары. Побач знаходзіўся маёнтак — 2 двары, 19 жыхароў.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з вёскай размяшчаўся аднайменны фальварак — 1 дом, 5 жыхароў.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Ілья Пятровіч Сянько (нар. 1940) — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Фёдар Пятровіч Сянько (1936—2020) — міністр сельскай гаспадаркі БССР.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 42 двары, 387 жыхароў (1897)
- 73 дамы, 365 жыхароў (1921)
- 510 жыхароў (1939)
- 66 двароў, 89 жыхароў (1998)
- 53 гаспадаркі, 114 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 705.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх