Факультэт біятэхналогіі і аквакультуры БДСГА

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Факультэт біятэхналогіі і аквакультуры
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Ранейшыя назвы Зоаінжынерны факультэт
Заснаваны 1930

Факультэт біятэхналогіі і аквакультуры — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1930 годзе быў створаны зоаінжынерны факультэт, які ў 2015 годзе атрымаў сваю сучасную назву факультэт біятэхналогіі і аквакультуры. За перыяд існавання факультэта падрыхтавана больш за 8 тысяч спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі. На працягу гэтага перыяду факультэт уносіць істотны ўклад у забеспячэнне аграрных прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь высокакваліфікаванымі спецыялістамі.

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасцях (вочна і завочна) «заатэхнія» (у тым ліку скарочаны тэрмін навучання), «прамысловае рыбаводства». На дзённай форме вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па спецыялізацыі «птушкагадоўля».

Выпускнікі спецыяльнасці «прамысловае рыбаводства» могуць не толькі працаваць у рыбаводных гаспадарках рэспублікі, але і займацца навуковымі даследаваннямі, накіраванымі на пошукі новых аб’ектаў рыбаводства i павышэнне рыбапрадуктыўнасці сажалак. Яны таксама могуць вывучаць пытанні аховы рыбных рэсурсаў, працаваць у запаведніках, нацыянальных парках, камітэтах па экалогіі і ахове жывёльнага і расліннага свету і іншых установах.

Выпускнікі спецыяльнасці «заатэхнія» працуюць у якасці кіраўнікоў і спецыялістаў на буйных аграрных прадпрыемствах, у селекцыйна-гібрыдных цэнтрах і на свінагадоўчых комплексах, племянных заводах, дзяржплемпрадпрыемствах, райплемстанцыях, птушкагадоўчых прадпрыемствах, у заапарках, запаведніках, кіналагічных цэнтрах, раённых і абласных службах, навукова-даследчых і навучальных установах.

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

Навучанне студэнтаў праводзяць на 6 кафедрах больш за 40 выкладчыкаў, у тым ліку: 6 дактароў навук, прафесараў і каля 30 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Маецца сучасная лабараторыя па прыкладной эндакрыналогіі, ветэрынарыі і біятэхналогіі, міжфакультэцкія генетычная лабараторыя, лабараторыя маніторынгу якасці малака, вучэбная пасека, навучальныя камп’ютарныя лабараторыі, птушкагадоўчая лабараторыя, акварыяльная, мікрабіялагічная лабараторыя, лабараторыя зоагігіены[1].

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі