Фані Ардан
Фані Ардан | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1949[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Dominique Leverd[d] |
Дзеці | Baladine Ardant Conversi[d], Lumir Leverd[d] і Joséphine Truffaut[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, кінарэжысёр, чытальнік аўдыёкніг, сцэнарыст, тэатральная актрыса, кінаактрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000272 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фані Маргерыт Жудзіт Ардан (фр. Fanny Marguerite Judith Ardant, нар. 22 сакавіка 1949) — французская актрыса тэатра і кіно, а таксама рэжысёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Фані Маргерыт Жудзіт Ардан нарадзілася 22 сакавіка 1949 года ў Францыі, у горадзе Самюр, у сям’і кавалерыйскага афіцэра, які служыў у розных частках Еўропы (Швецыя, Манака), у сувязі з чым сям’я часта пераязджала. Яна была малодшай з пяці дзяцей. Атрымала адукацыю палітолага ва Універсітэце Праванса. Адначасова з вучобай ва ўніверсітэце займалася на акцёрскіх курсах, у 1974 годзе ўпершыню выступіла на тэатральнай сцэне. Дэбютавала ў кінафільме «Сабакі» ў 1979 годзе.
У 1981 годзе Ардан знялася ў фільме Франсуа Труфо «Суседка», рэжысёр упершыню ўбачыў яе ў канцы 1979 года ў гістарычным тэлевізійным серыяле «Жанчыны ля мора» Ніны Кампанеец. Па прызнанні рэжысёра і яго дачкі Лоры, ён быў зачараваны маладой актрысай і яго «ўразіла тэлевізійнае каханне з першага позірку». У канцы 1979 года ён напісаў Ардан ліст і запрасіў на сустрэчу на сваю кінастудыю. Яны пачалі сустракацца і ён паабяцаў, што свой наступны фільм, над сцэнарам якога ён тады працаваў, паставіць для яе. У 1982 годзе за гэтую ролю яна была намінаваная на французскую кінапрэмію «Сезар». Фані Ардан стала сяброўкай Труфо і ў 1983 годзе нарадзіла дачку Жазефіну.
У 1997 годзе яна была ўдастоена прэміі «Сезар» як «Лепшая актрыса» за ролю ў фільме «Вячэрні прыкід».
За сваю кінакар’еру яна знялася больш як у 60 фільмах самых розных жанраў: камедыі, драмы, прыгоды. Яе запрашалі ў свае праекты найвядомыя рэжысёры свету. А дзякуючы выдатным веданню англійскай мовы яе не раз запрашалі здымацца ў Галівудзе. У 2002 годзе камедыя «8 жанчын» Франсуа Азона, у якой Фані Ардан выканала адну з галоўных роляў, атрымала на Берлінскім кінафестывалі «Сярэбранага мядзведзя» за акцёрскі ансамбль. Таксама Ардан была намінаваная на прэмію Сезар як «Лепшая актрыса» ў гэтым фільме. У 2003 годзе на XXV Маскоўскім кінафестывалі за выкананне ролі спявачкі Марыі Калас у фільме Франка Дзэфірэлі «Калас назаўжды» яна была ўдастоена прыза імя Станіслаўскага, які прысуджаецца за асаблівыя акцёрскія заслугі.
У 2008 годзе Фані Ардан дэбютавала ў якасці рэжысёра, зняўшы сямейную драму «Прах і кроў» (Cendres et Sang). У 2014 годзе Ардан была зноў намінаваная на прэмію «Сезар», за галоўную ролю ў драме «Лепшыя дні наперадзе». У 2017 годзе Ардан паставіла фільм «Канапа Сталіна» з Дэпардзьё ў галоўнай ролі.
Зноскі
- ↑ http://www.aveleyman.com/OnThisDay.aspx?OTDMonth=03&OTDDay=22&OTDYear=1992
- ↑ Fanny Ardant // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://famousdude.com/11271-fanny-ardant.html
- ↑ http://www.aveleyman.com/ActorCredit.aspx?ActorID=505