Эмануэль Беар
Эмануэль Беар | |
---|---|
Emmanuelle Béart | |
![]() | |
Дата нараджэння | 14 жніўня 1963 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | Сен-Трапэ, Вар, Францыя |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Guy Béart[d] |
Маці | Geneviève Galéa[d] |
Муж | Michael Cohen[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Кар’ера | 1972 — цяпер. час |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000322 |
ebeart.co.uk | |
![]() |
Эмануэль Беар (фр.: Emmanuelle Béart; нар. 14 жніўня 1963) - французская актрыса. Акрамя шматлікіх роляў у кіно, вядомая як актывістка праваабарончага руху і Пасол добрай волі ЮНІСЕФ.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Эмануэль Беар - дачка Гі Беара, французскага кампазітара, паэта і шансанье. Разам са сваімі братамі і сястрой яна выхоўвалася ўдалечыні ад гарадской мітусні на поўдні Францыі недалёка ад Сен-Трапэ. У 13 гадоў Эмануэль паглядзела фільм "Мадо" з удзелам Ромі Шнайдэр і з гэтага моманту вырашыла стаць актрысай. Для таго, каб дачка авалодала англійскай мовай, бацькі адправілі Эмануэль на вучобу ў Манрэаль. Вярнуўшыся ў Францыю, Эмануэль наведвала ўрокі акцёрскага майстэрства і атрымала сваю першую тэлевізійную ролю ў "Raison perdue". Здымаючыся ў фільме "Каханне ўпотайкі" (1985), яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам Даніэлем Атэйем. Шлюб з ім распаўся праз два гады. Сапраўдную вядомасць у Францыі Эмануэль Беар прынесла роля белавалосай пастушкі, якая танцавала гальцом ў палях, у фільме Клода Беры "Манон з крыніцы".
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Эмануэль Беар на Вікісховішчы |
---|
- Эмануэль Беар на сайце «Internet Movie Database» (англ.)