Феафан Грэк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Феафан Грэк
Фатаграфія
Дата нараджэння: каля 1340[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: каля 1410[1]
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак, іканапісец
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Феафа́н Грэк (1330—50-я г., Візантыя — паміж 1405—15) — іканапісец, мініяцюрыст, майстар манументальных роспісаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у Візантыі і Старажытнай Русі. Распісваў цэрквы ў Канстанцінопалі, Галаце, Халкедоне, Кафе (Феадосія); на Русі — царкву Спаса на Ільіне вуліцы beru ў Ноўгарадзе (1378), у Маскоўскім Крамлі царкву Нараджэння Маці Божай beru (1395, з Сімяонам Чорным), Архангельскі (1399) і Благавешчанскі (1405; з А. Рублёвым і Прохарам з Гарадца) саборы. Працаваў таксама ў Серпухаве, Ніжнім Ноўгарадзе, магчыма, у Каломне і Пераслаўлі-Залескім.

Феафану Грэку прыпісваюць абразы дэісуснага чына Благавешчанскага сабора ў Маскоўскім Крамлі: «Спас», «Маці Божая Данская», «Іаан Прадцеча» (пры ўдзеле і пад яго кіраўніцтвам выкананы іншыя абразы гэтага і святочнага чыноў).

Адкрыў у Маскве майстэрню, якая стварала абразы і мініяцюры.

Творчасць адметная драматычна-эмацыянальнай трактоўкай вобразаў, дынамічнай кампазіцыяй, стрыманым каларытам, пластычнасцю выяў, падкрэслена смелым і дакладным накладаннем светлавых блікаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1,0 1,1 Theophanes the Greek , aka Feofan Grek // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.