Феліцыян Курнатоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Феліцыян Курнатоўскі
Феліцыян Курнатоўскі.jpg
Герб
Ладдзя[d]
Адукацыя
Месца працы
Нараджэнне 19 лістапада 1859(1859-11-19)
Смерць 1 лютага 1933(1933-02-01) (73 гады)
Пахаванне
Дынастыя Курнатоўскія[d]

Узнагароды
медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III» медаль «У памяць 300-годдзя валадарання дома Раманавых»

Феліцыян Вацлаў Геранім Уладзіслаў Курнатоўскі (19 лістапада 1859, Ізабелін — 1 лютага 1933, Ізабелін) — евангельскі святар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з кальвінскага шляхецкага роду Курнатоўскіх герба «Ладдзя». Быў сынам Багуслава Іахіма (1823—1890) і яго 3-й жонкі Эльжбеты Юзэфы (1841—1902) з Курнатоўскіх, дачкі Вацлава (1804—1867) і Тэклі з Доўнараў (1801—1876).

Нарадзіўся 19.11.1859 у Ізабеліне. Феліцыян быў праўнукам 2-х евангелічна-рэфармацкіх пастараў Літоўскага Адзінства: суперінтэндэнта ксяндза Рафала Доўнара і ксяндза Уладзіслава Курнатоўскага. У 1870—1879 гг. за кошт сям’і вучыўся ў Слуцкай гімназіі. З 1879 па 1890 г. вывучаў багаслоўе ў Дэрпцкім універсітэце. У 1890 г. атрымаў пасаду пастара і быў накіраваны настаўнікам рэлігіі ў Слуцкую гімназію. З 1891 г. працаваў у Слуцку. Пасля смерці ксяндза Станіслава Ястржэмбскага ў 1894 г., акрамя абавязкаў настаўніка выконваў абавязкі пастара ў Слуцку і Копысі.

У час Першай Сусветнай вайны знаходзіўся ў Дэрпце, пазней з жонкай і дачкой Ядвігай вярнуўся ў Слуцк. Не стаў эвакуіравацца ў Вільню разам з іншымі духоўнымі асобамі.

У 1918 г., на першым паваенным Сінодзе, быў абраны адміністратарам 3-х прыходаў — у Ізабеліне, Расне і Непакойчыцах. Феліцыян Курнатоўскі быў апошнім евангелічна-рэфармацкім пастарам у Слуцку.

У 1925 г. у гонар 35-гадовай службы Віленскі Сінод прызначыў яго сеньёрам Віленскага Адзінства.

Магілы Феліцыяна Курнатоўскага і яго жонкі на двары касцёла ў Ізабеліне

Памёр 1 лютага 1933 у Ізабеліне ад раку страўніка і быў пахаваны на прыкасцёльных могілках побач з 1-й жонкай.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Меў узнагароды: сярэбраны медаль у памяць цара Аляксандра III (26.02.1896), крыж духавенства (01.04.1901) і памятны медаль «300 гадоў Дому Раманавых» (1913).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Яго 1-я жонкай была Аўгуста Катажына Вішнякоўская (16.09.1854-21.11.1926). Дзеці:

  • Феліцыя Эльжбета Кацярына (14.11.1892 — да 1939).
  • Ян Андрэй (22.02.1894-1964), пастар.
  • Ядвіга Ева (нар. 24.12.1895), замужам за ксяндзом Юзафам Янікам.
  • Марыя Клемянціна (27.04.1898-21.04.1967?).

Праз паўгады пасля смерці Аўгусты ажаніўся ў другі раз з Вандай Элеанорай Аляксандраўнай Кавельмахер (06.11.1857 — пасля 1939), арганісткай у Ізабеліне.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]