Марыс Тарэз
Марыс Тарэз | |
---|---|
фр.: Maurice Thorez | |
Дата нараджэння | 28 красавіка 1900[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 ліпеня 1964[3][4][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык, гарняк |
Жонка | Jeannette Vermeersch[d][5] і Aurore Memboeuf[d][6] |
Дзеці | Paul Thorez[d][7], Maurice Thorez[d], Jean Thorez[d] і Pierre Thorez[d] |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыс Тарэ́з[8] (фр.: Maurice Thorez; 28 красавіка 1900 — 11 ліпеня 1964) — французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, адзін з кіраўнікоў французскага і міжнароднага рабочага і камуністычнага руху, генеральны сакратар Французскай камуністычнай партыі (1930—1964).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Нуаель-Гадо (дэпартамент Па-дэ-Кале,Францыя) у сям’і шахцёра. Да 1920 года працаваў сельскагаспадарчым рабочым і шахцёрам. У 1919 годзе стаў членам Сацыялістычнай партыі і прымаў актыўны ўдзел у барацьбе за далучэнне яе да Камінтэрна. З 1920 года Марыс Тарэз член Французскай камуністычнай партыі, з 1924 года член яе Цэнтральнага камітэта, з 1925 года член Палітбюро Цэнтральнага камітэта, у 1930—1964 гадах — генеральны сакратар, у 1964 годзе — старшыня. Член Выканкама (1928—1943) і член Прэзідыума Выканкама (1935—1943) Камінтэрна. З 1932 года дэпутат Парламента Францыі. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага Народнага фронту ў Францыі ў 1935—1938 гадах.
У 1940—1944 гадах Марыс Тарэз жыў у СССР. Быў адным з арганізатараў руху Супраціўлення ў Францыі у час Другой сусветнай вайны. Пасля вяртання ў Францыю ў 1944—1945 гадах быў членам Часовай кансультатыўнай асамблеі, у 1945—1946 гадах дэпутат Устаноўчага сходу, з лістапада 1946 года — дэпутат Нацыянальнага сходу. У 1945—1947 гадах М. Тарэз міністр без партфеля, віцэ-старшыня Савета Міністраў Францыі.
Памёр Марыс Тарэз на борце цеплахода «Літва» на шляху ў Ялту падчас стаянкі ў Стамбуле (Турцыя). Пахаваны ў Парыжы на могілках Пер-Лашэз.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Maurice Thorez // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Maurice Thorez // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б L'Humanité, l'humanité, لومانيتي — RF: 1994. — ISSN 0242-6870; 2496-8617
- ↑ Торез Морис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://laviedesidees.fr/La-tendresse-des-staliniens-le.html
- ↑ https://books.google.co.uk/books?id=g6jKDwAAQBAJ&lpg=PT176&ots=2qVIXV749v&dq=%22Aurore%20Membeuf%22&pg=PT176#v=onepage&q=Aurore&f=false
- ↑ http://data.bnf.fr/11926583/paul_thorez/
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тарэ́з Марыс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 448. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Торе́з Морис / Варфоломеева Р. С. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 104—105. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Марыс Тарэз на Вікісховішчы |