Францэ Прашэрн
Jump to navigation
Jump to search
Францэ Прашэрн (славенск.: France Prešeren; 3 снежня 1800, Врба, Славенія — 8 лютага 1849) — славенскі паэт; прадстаўнік рамантызму.
Скончыў Венскі ўніверсітэт (1828). Друкаваўся з 1827 года. Працягваў традыцыі класічнай італьянскай паэзіі, Дж. Байрана. нямецкіх рамантыкаў. Асноўнае месца ў паэзіі займае інтымная лірыка з элегічнымі і трагічнымі настроямі («Любоўныя санеты», 1830-31; «Санеты няшчасця», 1832). Аўтар цыкла «Вянок санетаў» (1834), сатырычных вершаў і эпіграм «Саркастычныя санеты» (1833), ліраэпічнай паэмы «Хрышчэнне на Савіцы» (1836).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.