Францішак Бароўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Францішак Бароўскі
польск.: Franciszek Borowski, лац.: Franciscus Borowski
Дата нараджэння 1 лістапада 1743(1743-11-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1817(1817-03-15) (73 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера тэалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэалогіі[d]
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Францішак Бароўскі (польск.: Franciszek Borowski, лац.: Franciscus Borowski; 1 лістапада 1743, Беларусь — 15 сакавіка 1817, Полацк) — каталіцкі дзеяч, педагог, доктар тэалогіі, сакратар Полацкай езуіцкай акадэміі (1814—1817).

27 снежня 1759 г. у Вільні уступіў у Таварыства Ісуса. Вывучаў тэалогію ў Варшаве і адначасова выкладаў геаметрыю ў публічнай школе езуітаў. Пасля скасавання Таварытва Ісуса (1773) Кліментам XIV застаўся ў Варшаве, дзе працаваў у школах Адукацыйнай камісіі. У 1776 г. атрымаў ступень доктара тэалогіі ў Галоўнай літоўскай школе. Потым быў накіраваны біскупам Луцкім А. Нарушэвічам у Рым і Парыж, дзе вывучаў каніначнае права[1].

У 1801 г. пераехаў на Беларусь. У 1801—1802 гг. — рэгент канвікта ў Полацку, а ў 1802—1803 гг. — рэгент канвікта і прафесар французскай мовы ў Віцебску. 2 лютага 1803 г. склаў апошнія зарокі. З 1803 па 1814 гг. — на адказных пасадах у езуіцкіх структурах Хальча, Оршы, Дынабурга, Пушы[lv] і Віцебску. У 1814 г. прызначаны сакратаром Полацкай езуіцкай акадэміі[2].

Аўтар падручніка Krótkie Zebranie Historyi Świętey, w księgach Starego Testamentu zawartey, aż do narodzenia Chrystusa Pana. Na klassę I-ą, які пабачыў свет у Полацкай друкарні ў 1799 г.[3]

Памёр 15 сакавіка 1817 г. у Полацку[2].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. а б Catalogs SJ 1774—1829. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  3. Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад . да . / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — С. 61.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.