Францішак Любавіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Францішак Любавіцкі
польск.: Franciszek Lubowicki, лац.: Franciscus Lubowicki
Род дзейнасці: святар, педагог
Дата нараджэння: 16 лістапада 1724
Месца нараджэння: Падляшша
Дата смерці: 22 снежня 1801
Месца смерці: Полацк

Францішак Любавіцкі (польск.: Franciszek Lubowicki, лац.: Franciscus Lubowicki; 16 лістапада 1724, Падляшша22 снежня 1801, Полацк) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 15 жніўня 1744 г. у Вільні. У Пінскім езуіцкім калегіуме вывучаў тэалогію і ў 1753 г. быў высвечаны на ксяндза. Місіянер у Лагішыне (1757–1758), прэфект школ у Слуцку (1760–1760), прэфект школ (1762–1764) і рэктар (1771–1773) Мінскага езуіцкага калегіума[1].

Пасля агалошвання касацыйнага брэвэ Dominus ac Redemptor (1773) выехаў у Расійскую імперыю, дзе Ордэн езуітаў працягнуў сваю дзейнасць[1]. У 1776 г. ізноў уступіў у Таварыства ісуса і ў 1782 г. браў удзел у І Полацкай генеральнай канрэгацыі[2]. Магістр (кіраўнік) навіцыяту пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1782–1783)[3]. Асістэнт генеральнага вікарыя Таварыства Ісуса (1783–1801) і адначасова рэктар Дынабургскага езуіцкага калегіума (1784–1792) і правінцыял Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса (22 лютага 178622 лютага 1789)[1][4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – С. 130.
  3. Catalogus Personarum Societatis Jesu in Alba-Russia A.D. 1783.
  4. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – С. 133.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – 632 с.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.