Францішак Рыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Францішак Рыка
польск.: Franciszek Ricca, італ.: Francesco Ricca
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1755(1755-10-21)[1]
Месца нараджэння Навара, Італія
Дата смерці 15 сакавіка 1809(1809-03-15)[1] (53 гады)
Месца смерці Полацк
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера прыродазнаўства
Месца працы
Навуковае званне прафесар

Францішак Рыка (польск.: Franciszek Ricca, італ.: Francesco Ricca; 21 кастрычніка 1755, Навара, Італія15 сакавіка 1809, Полацк[2]) – езуіцкі святар, педагог.

Нарадзіўся ў Італіі. Скончыў універсітэт у горадзе Павія[3]. 15 кастрычніка 1770 г. уступіў у Таварыства Ісуса у Міланскай правінцыі Ордэна. Пасля выдання папскага брэвэ Dominus ac Redemptor (1773) працаваў выхавацелям і рэктарам Высакароднага калегіума (Collegium nobilium) у Турыне.

1 лістапада 1799 г. прыехаў на Беларусь[2][4]. Склаў апошнія зарокі ў Полацку 15 жніўня 1802 г. Аперарыюш (1800–1802), прафесар эксперыментальнай фізікі і натуральнай гісторыі, а таксама прэфект музея фізікі (1802–1809), магістр навіцыяту (1803–1804, 1805–1806) у Полацкім езуіцкім калегіуме[5][6]. Падрыхтаваў (у рукапісе) падручнік па мінералогіі[2].

Памёр у Полацку. Пакінуў рукапісную працу Mineralogią według Systematu P. Havy[7].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Francesco Ricca // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 2,2 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  3. Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б. Блинова. – Гродно : ГрГУ, 2002. – С. 243.
  4. Signorelli, Bruno. I gesuiti sabaudi durante la sopressione (1773-1814) / Morte e resurrezione di un ordine religioso: le strategie culturali ed educative della Compagnia di Gesù durante la soppressione, 1759-1814. – Milan, 2006. – p. 120
  5. Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.
  6. Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б. Блинова. – Гродно : ГрГУ, 2002. – С. 243, 244.
  7. Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown ; przeł. W. Kiejnowskiego. – Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. – s. 340.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б. Блинова. – Гродно : ГрГУ, 2002. – 427 с.
  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772–1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот ; пер. А.Н. Коваля. – М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. – 632 с.
  • Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown ; przeł. W. Kiejnowskiego. – Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. – 501 s.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
  • Signorelli, Bruno. I gesuiti sabaudi durante la sopressione (1773-1814) / Morte e resurrezione di un ordine religioso: le strategie culturali ed educative della Compagnia di Gesù durante la soppressione, 1759-1814. – Milan, 2006. – s. 109-132.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.