Фрыдрых Вільгельм Мурнаў
| Фрыдрых Вільгельм Мурнаў | |
|---|---|
| ням.: Friedrich Wilhelm Murnau | |
| | |
| Дата нараджэння | 28 снежня 1888[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 11 сакавіка 1931[1][2][…] (42 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Heinrich Plumpe[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, рэжысёр, акцёр |
| Кірунак | фільм жахаў і драма |
| IMDb | ID 0003638 |
Фрыдрых Вільгельм Мурнаў (ням.: Friedrich Wilhelm Murnau, сапраўднае імя Фрыдрых Вільгельм Плумпе, ням.: Friedrich Wilhelm Plumpe; 28 снежня 1888 — 11 сакавіка 1931) — нямецкі кінарэжысёр эпохі нямога кіно, адзін з найбуйнейшых майстроў кінаэкспрэсіянізму.
Адной з яго самых вядомых прац стаў фільм «Насферату: Сімфонія жаху» (1922), вольная экранізацыя рамана Брэма Стокера «Дракула». Нягледзячы на тое, што з-за праблем з аўтарскімі правамі фільм не карыстаўся камерцыйным поспехам, сёння ён лічыцца шэдэўрам нямецкага экспрэсіянісцкага кіно. Пазней Мурнаў зняў фільм «Апошні чалавек» (1924), а таксама кінакарціну «Фаўст» (1926), экранізацыю аднайменнай трагедыі Гётэ. У 1926 годзе пераехаў у Галівуд і зняў на студыі Fox тры фільмы: «Узыход сонца: Песня двух чалавек» (1927), «Чатыры д’яблы» (1928) і «Гарадская дзяўчына» (1930). «Узыход сонца» быў расцэнены крытыкамі і рэжысёрамі як адзін з найлепшых фільмаў усіх часоў і народаў[7].
У 1931 годзе Мурнаў адправіўся на Бора-Бора на здымкі фільма «Табу: Гісторыя паўднёвых мораў» (1931), які планаваўся як сумесная пастаноўка з Робертам Флаэрці, аднак з-за рознагалоссяў Флаэрці пакінуў праект, і Мурнаў зняў фільм самастойна. За тыдзень да прэм’еры ён трапіў у аўтамабільную катастрофу і памёр у шпіталі Санта-Барбары ад траўмаў[8].
З дваццаці аднаго фільма, якія зняў Мурнаў, восем лічацца страчанымі, а ад фільма «Марыца» (1922) захаваўся толькі 13-хвілінны фрагмент. Цалкам захавалася дванаццаць фільмаў.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1919 — «Хлопчык у блакітным» / Der Knabe in Blau (страчаны фільм, захаваліся невялікія фрагменты)
- 1920 — «Сатана» / Satanas (страчаны фільм, захаваліся невялікія фрагменты)
- 1920 — «Гарбун і танцорка» / Der Bucklige und die Tänzerin (страчаны фільм)
- 1920 — «Галава Януса» / Der Januskopf (страчаны фільм)
- 1920 — «Вечар — ноч — раніца» / Abend — Nacht — Morgen (страчаны фільм)
- 1921 — «Туга» / Sehnsucht (страчаны фільм)
- 1921 — «Шлях у ноч» / Der Gang in die Nacht
- 1921 — «Замак Фогелёд» / Schloß Vogeloed
- 1922 — «Марыца па прозвішчы Мадонна кантрабандыстаў» / Marizza, genannt die Schmugglermadonna (страчаны фільм, захаваўся фрагмент)
- 1922 — «Палаючая ралля» / Der brennende Acker
- 1922 — «Насферату: Сімфонія жаху» / Nosferatu — Eine Symphonie des Grauens
- 1922 — «Прывід» / Phantom
- 1923 — «Выгнанне» / Die Austreibung (страчаны фільм)
- 1924 — «Фінансы вялікага герцага» / Die Finanzen des Großherzogs
- 1924 — «Апошні чалавек» / Der letzte Mann
- 1926 — «Тарцюф» / Herr Tartüff
- 1926 — «Фаўст» / Faust
- 1927 — «Узыход сонца: Песня двух чалавек» / Sunrise: A Song of Two Humans
- 1928 — «Чатыры д’яблы» / Four Devils (страчаны фільм)
- 1930 — «Гарадская дзяўчына» / City Girl
- 1931 — «Табу: Гісторыя паўднёвых мораў» / Tabu
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 F. W. Murnau // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Friedrich Wilhelm Murnau // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118585878 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118585878 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ https://www.berlin.de/senuvk/umwelt/stadtgruen/friedhoefe_begraebnisstaetten/downloads/eg-liste.pdf
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Votes for Sunrise A Song of Two Humans (1927) | BFI(недаступная спасылка). www.bfi.org.uk. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2022. Праверана 13 чэрвеня 2022.
- ↑ F.W. MURNAU KILLED IN COAST AUTO CRASH; Movie Director Planned to Go Home to Germany After Making South Seas Film.WON FAME WITH JANNINGS He Used Polynesian Natives forFinal Picture After Colorful Successes Here and in Europe.. The New York Times (12 сакавіка 1931). Праверана 13 чэрвеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фрыдрых Вільгельм Мурнаў на сайце «Internet Movie Database»
- Асобы
- Нарадзіліся 28 снежня
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Дэтмальд
- Памерлі 11 сакавіка
- Памерлі ў 1931 годзе
- Памерлі ў Санта-Барбары
- Пахаваныя на Паўднёва-Заходніх могілках (Штансдорф)
- Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Кінарэжысёры Германіі
- Кінарэжысёры ЗША
- Рэжысёры нямога кіно
- Лётчыкі Першай сусветнай вайны (Германія)
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
- Ваеннапалонныя Першай сусветнай вайны (Германія)