Санта-Барбара (Каліфорнія)
Горад
Санта-Барбара
Santa Barbara
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Са́нта-Ба́рбара (англ.: Santa Barbara) — горад і аднайменная акруга ў Каліфорніі (ЗША). Насельніцтва — 91 364 чал. (2019 г.).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Санта-Барбара месціцца на беразе Ціхага акіяна за 145 км на паўночны захад ад Лос-Анджэлеса. З поўначы горад абмежаваны горнай градой, схілы якой пакрыты чапаралем і дубовымі лясамі. Клімат міжземнаморскі, блізкі да клімату паўночнай Італіі і паўднёвай Францыі, таму Санту-Барбару і наваколле часцяком клічуць каліфарнійскай Рыўерай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]4 снежня 1786 г. іспанскі місіянер Фермін дэ Ласуэн заснаваў на месцы сучаснага горада францысканскую місію Святой Барбары. Яна прыцягвала навакольных індзейцаў, якія акрамя хрысціянізацыі навучаліся ў ёй сельскай гаспадарцы і еўрапейскаму ладу жыцця. На беразе акіяна каля місіі паўстала паселішча Лагуна-дэ-ла-Кансепсьён. Яго насельнікі займаліся жывёлагадоўляй. У 1812 г. і 1825 г. місія і паселішча моцна пацярпелі ад землятрусаў. У 1818 г. Лагуна-дэ-ла-Кансепсьён была атакавана піратамі, аднак індзейцы пад кіраўніцтвам францысканцаў разам з невялікім атрадам іспанскіх салдат здолелі абараніць мясцовых жыхароў.
У 1821 г. Каліфорнія ўвайшла ў склад незалежнай Мексікі. У 1833 г. мексіканскі ўрад секулярызаваў маёмасць місіі. На аснове яе архіва была створана бібліятэка, якая ў наш час з'яўляецца адной з найстарэйшых і найбуйнейшых у Паўночнай Амерыцы. Падчас амерыкана-мексіканскай вайны ў 1846 г. навакольныя землі былі заняты амерыканскім батальёнам і ў 1848 г. афіцыйна ўключаны ў склад ЗША. У 1850 г. склалася выбранае гарадское кіраўніцтва Санта-Барбары. У 1851 г. было распачата гарадское планаванне. Паміж 1850 г. і 1860 г. насельніцтва павялічылася ўдвая. Аднак характэрна, што да пачатку 1870-х гг. большая частка гарадскіх афіцыйных дакументаў пісалася на іспанскай мове.
Развіццю эканомікі горада садзейнічала будаўніцтва ў 1872 г. чыгункі. Да 1929 г. дзейнічала сетка гарадскіх чыгуначных дарог, што спачатку працавалі на на коннай цязе, а потым былі электрафікаваны. У пачатку XX ст. недалёка ад горада вялася здабыча нафты. У 1910 — 1922 гг. Санта-Барбара з'яўлялася адным з важных цэнтраў амерыканскай кінаіндустрыі.
У другой палове XX ст. Санта-Барбара развівалася як турыстычны і сучасны прамысловы горад. Пераезд у яго заможных грамадзян з Лос-Анджэлеса паступова ператварыў гарадскую нерухомасць у адну з самых дарагіх у Каліфорніі. Горад і наваколлі моцна пацярпелі ад пажараў у 1964 г., 1977 г., 1990 г., 2009 г., 2018 г.
Эканоміка і інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Санта-Барбара — важны турыстычны і прамысловы цэнтр Каліфорніі. Каля дзесятай часткі дарослага насельніцтва працуе на прадпрыемствах авіякасмічнай, ваеннай і харчовай прамысловасці. Акруга Санта-Барбара лічыцца радзімай яечнага макмафіна. Турысты наведваюць горад для сёрфінгу, знаёмства з прыроднымі і гістарычнымі славутасцямі. Акрамя таго, Санта-Барбара знакаміта як цэнтр мастацтваў, арганізацыі спартыўных спаборніцтваў і фестываляў, у тым ліку 2 фестываляў незалежнага кіно.
У горадзе існуюць універсітэт, кансерваторыя, некалькі каледжаў і інстытутаў, буйная грамадская бібліятэка, музеі, батанічны сад, заапарк, аэрапорт, чыгуначная станцыя і порт для круізных суднаў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Энтані Эдвардс, амерыканскі акцёр
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]-
Будынкі місіі Святой Барбары — галоўная гістарычная славутасць
-
Аэрапорт
-
Каліфарнійскі універсітэт Санта-Барбары
-
Батанічны сад
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://www.santabarbaraca.gov/gov/cityhall/council/meet/rrowse.asp Праверана 23 сакавіка 2022.
- ↑ а б 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
- ↑ United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ United States Census 2010 / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 10 мая 2022.
- ↑ http://www.aatccusco.com/ciudades_hermanas.php
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік] Santa Barbara даведнік на сайце Wikivoyage
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Санта-Барбара (Каліфорнія)
- Афіцыйны сайт
- Інфармацыя для наведвальнікаў
- Эканамічная статыстыка