Фрыдрых Лунгерсгаўзен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фрыдрых Лунгерсгаўзен
Дата нараджэння 12 мая 1884(1884-05-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 1960(1960-05-11) (75 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці: Генрых-Леў Фрыдрыхавіч Лунгерсгаўзен[d]
Род дзейнасці геолаг
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Фрыдрых Вільгельмавіч Лунгерсгаўзен (пры нараджэнні Фрыдрых Ота Юліус Лунгерсгаўзен; 12 мая 1884, г.п. Бекава, цяпер Пензенская вобласць Расіі — 11 мая 1960) — беларускі геолаг. Магістр геалогіі (1911), кандыдат геолага-мінералагічных навук (1937), прафесар (1923).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з паволжскіх немцаў. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1911). Правадзейны член Інбелкульта, працаваў у прыродазнаўча-геаграфічнай секцыі, з якой неўзабаве паўстала глебава-геалагічная камісія. У 1923-34 загадчык кафедры геалогіі і гідрагеалогіі БСГА. 3 1926 старшыня навуковага таварыства па вывучэнні Беларусі (г. Горкі). Актыўна ўдзельнічаў у работах Інстытута геалагічных навук Беларускай акадэміі навук. У 19311934 — па сумяшчальніцтве выкладчык Сібірскага сельскагаспадарчага інстытута, дзе заклаў асновы гідрагеалагічных даследаванняў. У 1934 па стане здароўя перабіраецца ў Саратаў, дзе ўзначальвае кафедру геалогіі мясцовага педагагічнага інстытута і паралельна выкладае дынамічную геалогію ў Саратаўскім дзяржаўным універсітэце. Звольнены з інстытута ў 1941 «паводле загаду аб звальненні выкладчыкаў-немцаў», і яму прыйшлося з'ехаць з горада ў Алтайскі край. У наступныя гады працаваў прафесарам геалогіі і фізічнай геаграфіі Бійскага педагагічнага інстытута.

Сын — Генрых-Леў Фрыдрыхавіч Лунгерсгаўзен, геолаг, адзін з заснавальнікаў савецкай аэрагеалогіі.

Навуковы ўклад[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па праблемах геалогіі Паволжа, Сярэдняй Расіі і Беларусі (асабліва басейна Заходняй Дзвіны), методыцы выкладання геалогіі. Склаў дапаможнік па геалогіі Беларусі. Кола інтарэсаў: геалогія, рэгіянальная геалогія, гідрагеалогія і водазабеспячэнне, стратыграфія, палеанталогія, методыка выкладання прыродазнаўства і навук аб Зямлі.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Некоторые новые данные о меловых отложениях Саратовской губернии // Ежегодник по геологии и минералогии России. — 1909.
  • О провалах на юге Тульской губернии. — 1911.
  • Нарыс геалагічнай пабудовы Аршаншчыны // Аршаншчына. — Орша, 1926, ч. 1.
  • Аб «лёсавым карсце» і аб асобным тыпе равочкаў // Працы Навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі… — Горкі, 1926, т. 1.
  • Нарыс геалагічнай пабудовы Горацкага раёна // Працы Навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі… — Горкі, 1927, т. 3.
  • Уступ у геалогію Беларусі // Працы Горы-Горацкага навуковага таварыства БАН. — Горы-Горкі, Горкі, 1930, т. 7.
  • Справаздача аб геалагічных даследаваннях у вобласці планшэту ХІ-7 трохверстнай карты генштаба і сумесных часцях «Полацкай катліны». — 1933.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]