Фундж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гістарычная дзяржава
Фундж
الفُنج
Герб
Герб
Funj Sultanate 1700.png
Султанат Фундж каля 1700 г.
< Flag of None.svg
Flag of Egypt (1844-1867).svg >
1504 г. — 1821 г.

Сталіца Сінар
Афіцыйная мова Classical Arabic[d]
Грашовая адзінка Бартар
Форма кіравання манархія
Commons-logo.svg Фундж на Вікісховішчы

Фундж (араб. الفُنج‎‎), або Сіна́рскі султанат (араб. سلطنة سنار‎‎) — назва дзяржавы і кіруючай у ёй дынастыі на тэрыторыі сучаснага Судана ў XVI ст. — XIX ст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы XV ст., калі Макурыя і Алодыя, хрысціянскія дзяржавы Нубіі, прыйшлі ў заняпад, уладу на поўначы рэгіёна захапіў Абдала Джамаа, правадыр арабскага племені руфаа, які спрыяў распаўсюджванню іслама. На поўдні рэгіёна ўзмацнілася племя фундж. Яго паходжанне з'яўляецца спрэчным. Пазнейшая традыцыя дзяржавы Фундж сцвярджала, што заснавальнікам племені быў араб аль-Хадж Фарадж аль-Фуні. Сучасныя навукоўцы мяркуюць, што фундж былі тубыльцамі Нубіі або выхадцамі з Паўднёвага Судана.

Відавочна, фундж спачатку захапілі Алодыю. У 1504 г. яны перамаглі Абдалу Джамаа, што лічыцца пачаткам стварэння іх дзяржавы. У 1523 г. у пісьмовых крыніцах з'явіліся звесткі пра Амару Дунка, першага манарха дзяржавы Фундж. Яму прыпісваецца заснаванне сталіцы Сенар. У 1585 г. фунджская армія спыніла наступ асманаў уздоўж Ніла на поўдзень. Узмацненне адбылося пры султане Адлане I (16061612 гг.), які ўсталяваў мір з суседняй хрысціянскай Эфіопіяй. Росквітам палітычнай магутнасці стаў перыяд кіравання Бады II (16451681). Ён імкнуўся пашырыць уплыў Фундж на паўночным усходзе Афрыкі і кантраляваць узбярэжжа Чырвонага мора.

У 1718 г. нашчадкі Бады II фактычна страцілі ўладу. Іх пераемнікі фармальна адносілі сябе да той жа дынастыі, але паступова страчвалі ўплыў на падданых. Саслабленне дзяржавы адбылося з-за працяглага канфлікта з Эфіопіяй у 17411773 гг. і гандлёвай канкурэнцыі з суседнім Дарфурскім султанатам. У 1821 г. армія Мухамеда Алі вымусіла апошняга манарха Бады IV перадаць свае землі ў склад Егіпта.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]