Футбольны манеж (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Футбольны манеж, Мінск)
Jump to navigation Jump to search
Футбольны манеж
2009. Stamp of Belarus 39-2009-11-23-m-1.jpg
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Пабудаваны 2002
Адкрыты 26 снежня 2002
Уладальнік Мінгарвыканкам
Умяшчальнасць 3 000 / 4 800[1]
Памеры поля 105×68 м
Пакрыццё Штучны газон
Сайт http://www.maneg.by

Футбольны манеж — спартыўны і культурна-відовішчны комплекс у Мінску. Размешчаны па адрасе праспект Пераможцаў, 20/2.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва спартыўнага комплексу пачалося з рэканструкцыі 16 футбольных палёў і будынка гарадской школы футбола. У ёй размешчаны зала 36х18 м, трэнажорныя залы, дзесяць блокаў раздзявалак з душавымі і два аздараўленчыя блокі з саўнамі і басейнамі[2].

Будаўніцтва манежа вялося ў дзве чаргі. Першая чарга была скончана ў 2002 г. Пабудаваны трэніровачны футбольны манеж са стандартным полем 68х105 м[2]. Урачыстае адкрыццё манежа адбылося 26 снежня 2002 года. Эксплуатацыя і ўтрыманне будынка даручаны ТАА «Манеж», заснавальнікамі якога з’яўляюцца Мінгарвыканкам, Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола», ТАА «Трайпл»[1].

Інтэр'ер

Крайняя абмежаванасць фінансавання і тэрмінаў будаўніцтва прадыктавала рашэнне пра размяшчэнне на пярэднім плане з боку пр. Машэрава (цяпер пр. Пераможцаў) другога аб'екта — спартыўна-аздараўленчага цэнтра, які можа працаваць у аўтаномным рэжыме і ў комплексе з манежам (здадзены ў эксплуатацыю ў студзені 2004 г.).

У 2005 манеж прымаў першы міжнародны юнацкі турнір на прызы Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

У 2004, 2005, 2006 і 2008 у манежы праведзены 5 матчаў сусветнай групы Кубка Дэвіса з камандамі Расіі, Аргенціны, Іспаніі, Швецыі і Швейцарыі.

У 2009 годзе ў спартыўным комплексе прайшоў міжнародны конкурс прыгажосці «Міс інтэркантыненталь».

На стадыёне праводзіліся матчы Суперкубка Беларусі (2010, 2011, 2012, 2013, 2014). Таксама на стадыёне гуляюцца матчы Кубка Беларусі (у сувязі з дрэнным станам газонаў адкрытых стадыёнаў у веснавы перыяд).

Апроч футбола і тэніса ў манежы праводзіліся спаборніцтвы па ўсходніх адзінаборствах, чэмпіянат Беларусі па сучасных танцах і сцэнічным мастацтве, Чэмпіянат свету па танцах сярод інвалідаў-калысачнікаў, міжнародны турнір па каратэ «Sunker Cup»[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Узведзены па праекце архітэктараў інстытута «Мінскпраект» М. Гаўхфельда, В. Руцкага, У. Архангельскага[2]. Уяўляе сабой будынак з металічнымі арачнымі перакрыццямі (даўжыня 103 м, вышыня 24 м; канструктары К.Глебка — Белпраектстальканструкцыя, Васіль Здасюк — Мінскпраект і інш.[2]) і алюмініевымі купальнымі вітражамі[3]. Пакрыццё манежа стварыла гіганцкі распор у слабых забалочаных грунтах поймавай тэрыторыі р. Свіслач. Распор гасіцца металічнымі, абетанаванымі зацяжкамі‚ размешчанымі пад пакрыццём футбольнага поля. Такая канструкцыя дазволіла пад адным дахам размясціць футбольнае поле, трэніровачныя залы і бегавую дарожку даўжынёй 110 м[2].

У асноўнай зале (120×100 м) размешчаны футбольнае поле (105×68 м)[3], пакрытае сінтэтычнай травой апошняга пакалення[2], трыбуны-трансформеры, зоны для падрыхтоўкі спартсменаў і размінкі футбалістаў. З правага боку далучаецца адміністрацыйна-бытавы корпус, у якім знаходзяцца раздзявалкі, абсталяваныя саўнамі, міні-басейнамі і масажнымі памяшканнямі. Футбольны стадыён трансфармуецца для валейбола, баскетбола, гандбола і іншых мерапрыемстваў. Разлічаны на 5 тыс. наведвальнікаў[3].

Перад комплексам знаходзіцца парадная плошча з фантанам і скульптурнай кампазіцыяй «Бег»‚ якая мусіла ўвайсці ў склад новага спартыўна-аздараўленчага парку «Вяснянка»[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Інфармацыя пра манеж
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 Спортивные сооружения. Михаил Гаухфельд. 12.07.2004
  3. 3,0 3,1 3,2 Мінскі футбольны манеж // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 5. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]