Фёдар Іванавіч Леантовіч
Фёдар Іванавіч Леантовіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 3 (15) студзеня 1833[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 снежня 1910 (3 студзеня 1911) (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
Фёдар Іванавіч Леанто́віч[2] (3 студзеня 1833 — 21 снежня 1911) — расійскі юрыст і гісторык права, доктар права (1868), ардынарны прафесар, правадзейны стацкі саветнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Папіўка Канатопскага павета Чарнігаўскай губерні. У 1852 годзе скончыў гімназію, у 1855 годзе юрыдычны ліцэй князя Безбародзька ў горадзе Нежын, у 1860 годзе — юрыдычны факультэт Імператарскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра ў Кіеве. У 1860—1861 гадах пазаштатны настаўнік у 1-й Кіеўскай гімназіі[3]. У 1861—1863 гадах выконваючы пасаду ад’юнкта кафедры дзяржаўнага права і гісторыі рускага права Рышэльеўскага ліцэя ў Адэсе, магістр дзяржаўнага права (1863)[3]. З 1863 года — дацэнт па кафедры гісторыі рускага права Імператарскага універсітэта Святога Уладзіміра. З 1865 года Ф. І. Леантовіч у Імператарскім Наварасійскім універсітэце: у 1865—1868 гадах дацэнт, у сакавіку—кастрычніку 1868 года экстрардынарны прафесар, у 1868—1891 гадах ардынарны прафесар кафедры гісторыі рускага права. У 1878—1881 гадах займаў пасаду дэкана юрыдычнага факультэта, у 1881—1884 прарэктар, у 1869—1877 гадах рэктар Наварсійскага ўніверсітэта. У 1884—1891 гадах — дырэктар Адэскага камерцыйнага вучылішча[3]. У 1891—1903 гадах ардынарны прафесар кафедры гісторыі рускага права Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта. З 1903 года Ф. І. Леантовіч у адстаўцы[3].
Памёр Ф. І. Леантовіч 21.12.1910 (3.1.1911) у Кіславодску.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар прац па гісторыі права народаў нацыянальных ускраін, спецыяліст па гісторыі дзяржаўных устаноў і права Вялікага Княства Літоўскага. Быў правадзейным членам Сербскага вучонага таварыства у Бялградзе і Таварыства гісторыі і старажытнасцей у Адэсе[4].
Сярод апублікаваных прац:
- Крестьяне юго-западной России по литовско-русскому праву XV—XVI вв. (Кіеў, 1863);
- Русская Правда и Литовский статут. (Кіеў, 1864);
- Источники по истории славянских законодательств (1866);
- Государственное устройство Дубровника (1867);
- История русского права: Литература истории русского права. Вып. 1. (Адэса, 1869);
- Калмыцкое право. (Одесса, 1880);
- Что нам делать с еврейским вопросом? (Санкт-Пецярбург, 1882);
- Очерки истории литовско-русского права. Образование территории Литовского государства (1884);
- Краткий очерк истории русского права (1889);
- Спорные вопросы по истории русско-литовского права (1893);
- Очерки истории литовско-русского права. Образование государственной территории (1894);
- Национальный вопрос в Древней Руси. (Варшава, 1895).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Святой Ганны 2-й ступені з Імператарскай каронай
- Ордэн Святога Уладзіміра 3-й ступені
- Ордэн Святога Станіслава 1-й ступені (1885)
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #120403730 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ а б в г Леонтович Фёдор Иванович // Научная юридическая электронная библиотека «Наука Права» (руск.)
- ↑ Профессора и преподаватели российских университетов (вторая половина XVIII — начало XX в.) (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Леанто́віч Фёдар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 171. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Леанто́віч Фёдар Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 419. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Леонтович Фёдор Иванович // Научная юридическая электронная библиотека «Наука Права» (руск.)
- Профессора и преподаватели российских университетов (вторая половина XVIII — начало XX в.) // Томскі дзяржаўны ўніверсітэт (руск.)
- Леонтович Фёдор Иванович // Знаменитые люди Гомельщины (руск.)
- Леонтович Федір Іванович // Енциклопедія Сучасної України (укр.)
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1833 годзе
- Нарадзіліся ў Канатопскім павеце
- Памерлі 3 студзеня
- Памерлі ў 1911 годзе
- Памерлі ў Расійскай імперыі
- Пахаваныя ў Адэсе
- Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Адэскага ўніверсітэта
- Дактары юрыдычных навук
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Памерлі 21 снежня
- Юрысты Расійскай імперыі
- Гісторыкі Расійскай імперыі
- Правадзейныя стацкія саветнікі
- Гісторыкі права
- Лаўрэаты Увараўскай прэміі