Фёдар Іванавіч Цютчаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фёдар Іванавіч Цютчаў
руск.: Фёдор Ива́нович Тю́тчев
Tiutchev.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Фёдар Іванавіч Цютчаў
Дата нараджэння: 23 лістапада (5 снежня) 1803(1803-12-05)
Месца нараджэння: Аўстуг, Бранскі павет, Арлоўская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці: 15 (27) ліпеня 1873(1873-07-27) (69 гадоў)
Месца смерці: Царскае Сяло, Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя
Пахаванне:
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Жонка: Элеанора Цютчава[d] і Ernestina Pfeffel[d]
Дзеці: Іван Фёдаравіч Цютчаў[d], Марыя Цютчава[d], Ганна Цютчава[d], Дар’я Цютчава[d] і Фёдар Фёдаравіч Цютчаў[d]
Альма-матар:
Месца працы:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, публіцыст, палітычны дзеяч
Гады творчасці: 18131873
Кірунак: рамантызм, пантэізм
Жанр: лірыка
Мова твораў: руская мова[1]
Узнагароды:
Order of Saint Anna, 1st class Order of Saint Stanislaus, 1st class ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені
Творы на сайце Lib.ru
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Фёдар Іванавіч Цютчаў (руск.: Фёдор Ива́нович Тю́тчев; (23 лістапада (5 снежня) 1803, Аўстуг, Бранскі павет, Арлоўская губерня — 15 (27) ліпеня 1873, Царскае Сяло) — рускі паэт, дыпламат, кансерватыўны публіцыст, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН з 1857 г.

Жыў у Мюнхене, Турыне, Парыжу, быў знаёмы з Г. Гейнэ і Ф. В. Шэлінгам. Удзелу ў літаратурным жыцці не браў і ніколі сам сябе не зваў літаратарам. Захавалася каля 400 ягоных вершаў, некаторыя радкі з якіх вельмі часта цытуюцца ў Расіі.

Ягоныя раннія вершы належаць паэтычнай традыцыі XVIII стагоддзя. У 1830-х гадах у іх асабліва моцныя традыцыі еўрапейскага, асабліва нямецкага, рамантызму. Гэта ў большасці філасофская, медытатыўная, лірыка, асноўныя тэмы якой — разважанні аб светабудове, чалавечым лёсе, натуры. У 1840-я гады ён піша некалькі палітычных артыкулаў, прысвечаных праблеме ўзаемаадносінаў Расіі і Заходняй цывілізацыі. У 1850-х гадах Цютчаў стварае шмат пранізлівых любоўных вершаў, у якіх каханне асэнсоўваецца як трагедыя. Пазней яны былі аб'яднаныя ў гэтак званае «Дзянісьеўскае кола», г. зн. цыкл вершаў, прысвечаных палюбоўніцы паэта Алене Аляксандраўне Дзянісьевай. У 1860-я і 1870-я гады ў творчасці Цютчава пераважаюць палітычныя вершы.

Найбольш знакаміты ягоны верш — «Silentium!» («Маўчанне»), горкі заклік да маўчання, шкадаванне аб тым, што адзін чалавек ніколі не можа цалкам зразумець іншага. Радок «Мысль изреченная есть ложь» («Думка сказаная ёсць хлуснёю») — адзін з тых афарызмаў Цютчава, што цытуюцца часцей за іншыя, таксама як «Умом Россию не понять» («Розумам Расею не зразумець») і «Нам не дано предугадать, как слово наше отзовется» («Нам ня дадзена прадбачыць, як адгукнецца наша слова»).

Даследаваннем цютчаўскай паэзіі як неад'емнай часткі паэтыка-медытатыўнай культуры займаецца беларускі літаратуразнаўца Ю. С. Пятачкоў (Мінск) [2]. Ім паказаны своеасаблівы і арыгінальны ўклад рускага філосафа ад паэзіі ў развіццё паэтычнай медытацыі як асобага рода лірыкі, рэпрэзентантам якога з'яўляецца неад'емнае злучэнне ў паэтыка-мастацкім слове філасофіі, паэзіі і рэлігіі. У Рэспубліцы Беларусь вывучэнне Ф. І. Цютчава надта лакальнае, амаль пункцірнае (Г. М. Юсцінская (Мінск), Н. Баршчэўская (Брэст), В. Вільхавая (Брэст) і інш.). Беларускіх цютчаведаў з цяжкасцю можна вызначыць. За выключэннем хіба што Л. В. Пумпянскага (беларуса па паходжанні, вядомага рускага літаратуразнаўцу і цютчаведа). Сярод украінскіх ураджэнцаў — асабліва вызначаюцца А. Э. Палонскі, кандыдат тэхналагічных навук і кібернетык, Л. У. Тодараў (вядомы савецка-рускі літаратуразнаўца).

Зноскі

  1. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Пятачкоў, Ю.С. Немецкая классическая философия и философские учения Востока как основа поэтического творчества Ф. И. Тютчева и Э. Э. Дикинсон: магистерская диссертация [Текст] / Ю. С. Пятачкоў. — Мінск, БДПУ, 2014. — 88 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]