Фёдар Амосавіч Дронаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Амосавіч Дронаў
Дата нараджэння 18 мая 1925(1925-05-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 ліпеня 1994(1994-07-04) (69 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук і член-карэспандэнт АН БССР (1986)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Фёдар Амосавіч Дро́наў[1] (18 мая 1925 — 4 ліпеня 1994) — вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук (1976), прафесар (1979), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1986), Заслужаны эканаміст БССР (1985).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Крэмэнчук Палтаўскай губерні УССР (сучасны адміністрацыйны цэнтр Крэмэнчуцкага раёна Палтаўскай вобласці Украіны). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1943 года[2]. У 1954 годзе скончыў Ленінградскі фінансава-эканамічны інстытут, у 1963[3] годзе — аспірантуру пры Інстытуце эканомікі Акадэміі навук БССР. З 1964 года займаў пасаду загадчыка сектара агульных праблем эфектыўнасці капітальных укладанняў Інстытута эканомікі, у 1968—1978 гадах намесніка дырэктара па навуковай рабоце і адначасова загадчыка сектара эканомікі навукова-тэхнічнага прагрэсу[3]. З 1980 да 1988 года Ф. А. Дронаў на пасадзе намесніка дырэктара[1] (дырэктар[3]) Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Дзяржэканомплана БССР, з 1988 года — галоўны навуковы супрацоўнік[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы Ф. А. Дронава па сацыяльна-эканамічных праблемах навукова-тэхнічнага прагрэсу і эфектыўнасці грамадскай вытворчасці, тэрытарыяльнай арганізацыі народнай гаспадаркі і інш. Аўтар больш за 160 прац, у тым ліку 10 манаграфій і брашур[4].

Сярод апублікаванага:

  • Эффективность использования основных фондов промышленности. — Мн.: Наука и техника, 1966.
  • Хозяйственная реформа и экономические стимулы эффективного использования основных фондов / Ф. А. Дронов, О. Н. Пашкевич, Э. И. Петрович; Белорусский научно-исследовательский институт научно-технической информации и технико-экономических исследований Госплана БССР. — Мн. 1969.
  • Научно-технический прогресс и проблемы ускорения экономического роста / Ф. А. Дронов; ред. Ф. Т. Землянский; АН БССР, Ин-т экономики. — Мн.: Наука и техника, 1979.
  • Экономические основы ускорения научно-технического прогресса / Ф. А. Дронов, А. Н. Дичковский, Т. Б. Образкова и др.; Под ред. В. П. Александровой. — Мн.: Наука и техника, 1980.
  • Мясной подкомплекс в системе агропромышленного комплекса: [для системы Госагропрома СССР] / Ф. А. Дронов, К. А. Иванов. — Москва: Агропромиздат, 1986.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дронаў Фёдар Амосавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 283. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]