Фёдар Апанасавіч Асташэнка
Фёдар Апанасавіч Асташэнка | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1896 |
Месца нараджэння | в. Вялікая Любшчына, Віцебскі павет, Расійская імперыя (цяпер Віцебскі раён, Віцебская вобласць |
Дата смерці | 27 кастрычніка 1976 (80 гадоў) |
Месца смерці | Масква |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1915—1956 |
Званне | |
Часць |
6-я стралковая дывізія 47-я гвардзейская стралковая дывізія 57-я стралковы корпус |
Камандаваў | 6th Rifle Division[d], 368th Rifle Division (Soviet Union)[d] і 47th Guards Tank Division[d] |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна Грамадзянская вайна ў Расіі Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Фёдар Апанасавіч Асташэнка (19 чэрвеня 1896 года — 27 кастрычніка 1976 года) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант Савецкай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1896 года ў вёсцы Вялікая Любшчына (цяпер Віцебскага раёна Віцебскай вобласці) у сялянскай сям'і.
У 1915 годзе прызваны ў шэрагі рускай арміі, удзельнік Першай сусветнай вайны, быў радавым лейб-гвардыі Петраградскага палка (Паўднёва-Заходні фронт). У 1918 годзе ўступіў у шэрагі РККА. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне, быў спачатку пісарам, затым памочнікам камандзіра ўзвода 84-га стралковага палка 10-й стралковай дывізіі . Ваяваў супраць войскаў Юдзеніча на Заходнім фронце, затым супраць польскіх войскаў. Скончыў пяхотныя курсы камсаставу.
У 1921 годзе — камандзір роты, затым ад'ютант пры камандзе частак асаблівага прызначэння. У 1922 годзе арыштаваны супрацоўнікамі АДПУ Віцебска за незаконную выдачу адпускных білетаў салдатам, якія пасля дэзертыравалі, але ў канцы года вызвалены. У 1923 годзе звольнены з войска, але летам працягнуў службу, займаў розныя пасады, быў камандзірам роты.
Некаторы час вучыўся, скончыў пяхотныя курсы камсаставу ў Маскве. У 1928 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б). З 1929 года — камандзір батальёна, а затым служыў у штабе Беларускай ваеннай акругі. У 1938 годзе скончыў курсы «Выстрал», у гэтым жа годзе прызначаны на пасаду памочніка камандзіра 52-й стралковай дывізіі. У 1939 годзе — камендант Мазырскага ўмацаванага раёна, у 1940 годзе — намеснік камандзіра 6-й стралковай дывізіі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны[правіць | правіць зыходнік]
З пачаткам вайны з Германіяй 6-я стралковая дывізія панесла вялікія страты раёне Брэста. Палкоўнік Ф. А. Асташэнка ўзначаліў частку сваёй дывізіі і ўдзельнічаў у контрудары савецкіх войскаў пад Брэстам 24 чэрвеня (разам з 14-м мехкорпусам)[1], потым выводзіў свой атрад з акружэння.
У ліпені 1941 года 6-я стралковая дывізія была адноўлена нанава і ўдзельнічала ў наступленні на Мсціслаў і Горкі, затым абаранялася на поўнач ад Крычава. У канцы ліпеня кіраванне 6-й дывізіі было выведзена ў рэзерв 13-й арміі, але ўжо ў пачатку жніўня ў складзе 4-га паветрана-дэсантнага корпуса змагалася пад Крычавым (1 жніўня пасля гібелі камдыва-6 М. А. Папсуй-Шапка Асташэнка прыняў дывізію).
З верасня 1941 года — камандзір 368-й стралковай дывізіі. У 1942 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генштаба па паскоранай праграме. З канца 1942 года — камандзір 47-й гвардзейскай стралковай дывізіі . Удзельнік Сталінградскай бітвы. 20 снежня 1942 года Асташэнка прысвоена званне генерал-маёра[2].
У канцы 1943 года прызначаны на пасаду камандзіра 57-га стралковага корпуса. Удзельнічаў у Яска-Кішынёўскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай і іншых аперацыях. Яго падраздзяленне вызваліла шэраг населеных пунктаў, нанесла сур’ёзны ўрон праціўніку.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне баявых задач камандавання і праяўленыя пры гэтым адвагу і мужнасць гвардыі генерал-маёру Осташенко прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Апошняй аперацыяй генерала стала Пражская аперацыя.
Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]
Пасля перамогі працягваў камандаваць 57-м стралковым корпусам. У 1948 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба і стаў выкладчыкам. У 1956 годзе пайшоў у адстаўку ў званні генерал-лейтэнанта.
Фёдар Асташэнка памёр 27 кастрычніка 1976 года ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках .
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
- Герой Савецкага Саюза (28.04.1945);
- два ордэны Леніна[3], 28.04.1945);
- тры ордэны Чырвонага Сцяга(07.05.1943, 03.11.1944[3], 1948[3]);
- Ордэн Суворава ІІ ступені (19.03.1944);
- ордэн Айчыннай вайны І ступені (26.10.1943);
- медаль «XX гадоў РСЧА»;
- іншыя медалі.
- Ганаровы грамадзянін горада Браціслава — сталіцы Славакіі.
- Ганаровы грамадзянін горада Ціраспаль[4].
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- У горадзе Ціраспаль у гонар генерала Асташэнка названая адна з гарадскіх вуліц.
Зноскі
- ↑ В. Ю. Мартов. Белорусские хроники. 1941 год. Глава 1. Белостоксок-минское сражение.
- ↑ 47-я гвардейская Нижнеднепровская стрелковая дивизия
- ↑ а б в Узнагароджаны ў адпаведнасці з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 04.06.1944 «Аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі за выслугу гадоў у Чырвонай Арміі».
- ↑ Почётные граждане города Тирасполя. Архівавана 13 лістапада 2013.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2 — 480 с. —10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2)
- Навечно в сердце народном: Справочнк /Гл. ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., доп. и испр. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 604 с. илл. — 65 000 экз.
- Коллектив авторов. Великая Отечественная: Комкоры. военный биографический словарь / Под общей редакцией М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: кучково поле, 2006. — Т. 1. — С. 412—414. — ISBN 5-901679-08-3.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Фёдар Апанасавіч Асташэнка на сайце «Героі краіны»
- Командир 25-го стрелкового корпуса
- [1] — сайт «Віцебская Вікіпедыя»
- Осташенко Фёдор Афанасьевич(недаступная спасылка) // Афіцыйны сайт Віцебскага райвыканкама
- В. Кубочкина. Нам звезда Полярная светила…(недаступная спасылка) // Тюменские известия, № 185 (4927), 20.10.2009
- Постановление Правительства Москвы от 25 апреля 1995 г. № 349 «Об утверждении в статусе памятников истории воинских захоронений на кладбищах г. Москвы» (руск.)
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Віцебскім павеце
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
- Памерлі 27 кастрычніка
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Генерал-лейтэнанты СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
- Асобы на марках