Фёдар Паўлавіч Коршунаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фёдар Паўлавіч Коршунаў
Дата нараджэння 15 мая 1934(1934-05-15) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар

Фёдар Паўлавіч Коршунаў (нар.15 мая 1934, вёска Траўна, Краснапольскі раён) — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980). Беларускі вучоны ў галіне фізікі паўправаднікоў. Доктар тэхнічных навук (1975), прафесар (1981), член-карэспандэнт Нацыянальнай АН Беларусі (1984).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Рыжскае вышэйшае інжынерна-авіяцыйнае вучылішча ВПС(руск.) бел. (1957). З 1962г. у Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай АН Беларусі. У 1985-1994 гг.- намеснік дырэктара. Распрацаваў радыяцыйную тэхналогію стварэння шэрагу тыпаў паўправадніковых прыбораў і інтэгральных схем з павышанай радыяцыйнай трываласцю для касмічнай і ваеннай тэхнікі.

Аўтар 320 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій і 60 вынаходстваў.

У сааўтарстве з Г. В. Гатальскім і Г. М. Івановым напісалі працу “Радиационные эффекты полупроводниковых приборов» (1978); разам з Ю. У. Багатыровым і У. А. Вавілавым – «Воздействие радиации на интегральные микросхемы» (1986).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коршунаў Фёдар Паўлавіч: Беларуская Энцыклапедыя ў 18 тамах.-Т.8 .- Мн.- 1999.-С.425