Фёдар Уладзіміравіч Лукашэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Фёдар Лукашэнка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Фёдар Уладзіміравіч Лукашэнка
Нарадзіўся 18 сакавіка 1974(1974-03-18) (45 гадоў)
Бабруйск, БССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1992 Сцяг Беларусі (1991-1995) Ніва (Самахвалавічы) 1 (0)
1992 — 1996 Сцяг Беларусі (1991-1995)/Сцяг Беларусі Маладзечна 114 (6)
1997 — 1998 Сцяг Беларусі Дынама-93 (Мінск) 41 (2)
1998 — 2001 Сцяг Беларусі Славія (Мазыр) 92 (10)
2002 — 2004 Сцяг Беларусі Гомель 70 (2)
2005 Сцяг Беларусі Дарыда (Ждановічы) 11 (1)
2005 — 2006 Сцяг Беларусі Дынама (Брэст) 21 (1)
2007 — 2010 Сцяг Беларусі Верас (Нясвіж) 100 (3)
2011 Сцяг Беларусі СКВІЧ (Мінск) 17 (0)
Нацыянальная зборная**
1993 Сцяг Беларусі (1991-1995) Беларусь (да 21) 1 (0)
1997 Сцяг Беларусі Беларусь 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Фёдар Уладзіміравіч Лукашэнка (нар. 18 сакавіка 1974, Бабруйск) — беларускі футбаліст, апорны паўабаронца. Двухразовы чэмпіён Беларусі (2000, 2003).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага футбола, у маладосці трапіў у склад «Маладзечна». У 1997 годзе перспектыўнага іграка набыла мінскае «Дынама-93», аднак улетку 1998 года клуб спыніў існаванне, і Фёдар апынуўся ў складзе мазырскай «Славіі», дзе стаў чэмпіёнам краіны. У сезоне 2001 мазырскі клуб пачаў мець фінансавыя цяжкасці, і Лукашэнка па запрашэнні Сяргея Падпалага перайшоў у «Гомель», у складзе якога выйграў сваё другое чэмпіёнства. У 2005—2006 гадах гуляў за «Дарыду» і брэсцкае «Дынама», пасля чаго апынуўся ў клубе Першай лігі «Верас», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў. Завяршыў кар’еру ў 2011 годзе ў складзе сталічнага клуба СКВІЧ.

У 1997 згуляў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі, калі ў жніўні 1997 года ў таварыскай гульні на мінскім стадыёне «Дынама» гаспадары саступілі зборнай Ізраіля з лікам 2:3.

Фёдар Лукашэнка з’яўляецца рэкардсменам па колькасці ўдзелаў у фіналах Кубка Беларусі — ён шэсць разоў выхадзіў на поле ў вырашальных матчах (у складзе трох розных клубаў), але толькі двойчы выйграваў трафей[1].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]