Фёдар Фаміч Дуброўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Фаміч Дуброўскі
Мянушка Дубаў
Дата нараджэння 17 красавіка 1901(1901-04-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 сакавіка 1970(1970-03-03) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Гады службы 19181923, 19391944
Званне генерал-маёр
Камандаваў Чашніцкая партызанская бригада
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі, Савецка-фінляндская вайна, 1939—1940, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Суворава II ступені

Фёдар Фаміч Дуброўскі (17 красавіка 1901, вёска Замошша, Ушацкі раён, Віцебская вобласць — 3 сакавіка 1970) — генерал-маёр (1943). Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1918 г. добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію. Удзельнік Грамадзянскай вайны на Заходнім фронце. З 1929 г. старшыня калгаса, сельсавета, дырэктар МТС у Віцебскай вобласці. У 1932 годзе скончыў Вышэйшую цэнтральную калгасную школу. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г., савецка-фінляндскай вайны ў 1939—1940.

У Вялікую Айчынную вайну арганізатар падполля на тэрыторыі Віцебскай вобласці. З красавіка 1942 г. камандзір партызанскага атрада, у жніўні 1942 — чэрвені 1944 г. камандзір Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубава».

З 1944 г. працаваў сакратаром Чашніцкага Раённага Камітэта КП(б)Б Віцебскай вобласці, дырэктарам саўгасаў імя У. І. Леніна, «Новыя Зялянкі». Памёр 3 сакавіка 1970 г. пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Ф. Ф. Дуброўскага названы вуліцы ў Чашніках, Ушачах, калгас ва Ушацкім раёне і Новалукомльскае ПТВ № 83 (сучасны Новалукомльскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў імя Ф. Ф. Дуброўскага[1])[2].

Зноскі

  1. Сайт Новалукомльскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў імя Ф. Ф. Дуброўскага Архівавана 25 сакавіка 2017. (руск.)
  2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Фёдар Фаміч Дуброўскі на сайце «Героі краіны»