Фёдар Іванавіч Леантовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ф. І. Леантовіч)
Фёдар Іванавіч Леантовіч
Дата нараджэння 3 (15) студзеня 1833[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1910 (3 студзеня 1911) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Альма-матар
  • Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра[d]
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені

Фёдар Іванавіч Леанто́віч[2] (3 студзеня 1833 — 21 снежня 1911) — расійскі юрыст і гісторык права, доктар права (1868), ардынарны прафесар, правадзейны стацкі саветнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Папіўка Канатопскага павета Чарнігаўскай губерні. У 1852 годзе скончыў гімназію, у 1855 годзе юрыдычны ліцэй князя Безбародзька ў горадзе Нежын, у 1860 годзе — юрыдычны факультэт Імператарскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра ў Кіеве. У 1860—1861 гадах пазаштатны настаўнік у 1-й Кіеўскай гімназіі[3]. У 1861—1863 гадах выконваючы пасаду ад’юнкта кафедры дзяржаўнага права і гісторыі рускага права Рышэльеўскага ліцэя ў Адэсе, магістр дзяржаўнага права (1863)[3]. З 1863 года — дацэнт па кафедры гісторыі рускага права Імператарскага універсітэта Святога Уладзіміра. З 1865 года Ф. І. Леантовіч у Імператарскім Наварасійскім універсітэце: у 1865—1868 гадах дацэнт, у сакавіку—кастрычніку 1868 года экстрардынарны прафесар, у 1868—1891 гадах ардынарны прафесар кафедры гісторыі рускага права. У 1878—1881 гадах займаў пасаду дэкана юрыдычнага факультэта, у 1881—1884 прарэктар, у 1869—1877 гадах рэктар Наварсійскага ўніверсітэта. У 1884—1891 гадах — дырэктар Адэскага камерцыйнага вучылішча[3]. У 1891—1903 гадах ардынарны прафесар кафедры гісторыі рускага права Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта. З 1903 года Ф. І. Леантовіч у адстаўцы[3].

Памёр Ф. І. Леантовіч 21.12.1910 (3.1.1911) у Кіславодску.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па гісторыі права народаў нацыянальных ускраін, спецыяліст па гісторыі дзяржаўных устаноў і права Вялікага Княства Літоўскага. Быў правадзейным членам Сербскага вучонага таварыства у Бялградзе і Таварыства гісторыі і старажытнасцей у Адэсе[4].

Сярод апублікаваных прац:

  • Крестьяне юго-западной России по литовско-русскому праву XV—XVI вв. (Кіеў, 1863);
  • Русская Правда и Литовский статут. (Кіеў, 1864);
  • Источники по истории славянских законодательств (1866);
  • Государственное устройство Дубровника (1867);
  • История русского права: Литература истории русского права. Вып. 1. (Адэса, 1869);
  • Калмыцкое право. (Одесса, 1880);
  • Что нам делать с еврейским вопросом? (Санкт-Пецярбург, 1882);
  • Очерки истории литовско-русского права. Образование территории Литовского государства (1884);
  • Краткий очерк истории русского права (1889);
  • Спорные вопросы по истории русско-литовского права (1893);
  • Очерки истории литовско-русского права. Образование государственной территории (1894);
  • Национальный вопрос в Древней Руси. (Варшава, 1895).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]