Францішак Шлянцоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ф. Шлянцоўскі)
Францішак Шлянцоўскі
польск.: Franciszek Szlancowski
Дата нараджэння 29 студзеня 1751(1751-01-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 ліпеня 1826(1826-07-29) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Тэатр Слонімскі тэатр Агінскага

Францішак Шлянцо́ўскі (польск.: Franciszek Szlancowski, 1751, Прага — 1827) — танцоўшчык, балетмайстар і педагог. Вучань Ж. Ж. Навера.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Творчае жыццё звязана з Чэхіяй, Польшчай, Беларуссю.

У 17701785 гадах выступаў у Празе, Варшаве, дзе набыў рэпутацыю «першага танцоўшчыка гратэску», Вене, Англіі.

З 1785 ці 1788 года (да 1792 года) саліст і балетмайстар Слонімскага тэатра Агінскага, педагог Слонімскай балетнай школы, што абумовіла росквіт харэаграфічнага мастацтва мясцовай трупы.

Зімой 17901791 года Шлянцоўскі выступаў са слонімскім ансамблем у Дубне (Украіна) ва ўласных балетах.

У 17921808 гадах (з перапынкамі) працаваў у Варшаве. Балетмайстар у трупе Ф. Г. Ле Ду, у 1806 годзе стварыў новы ансамбль у Нацыянальным тэатры і паставіў з ім балеты «Кракаўцы і горцы», «Балет жней», «Балет млынароў» і інш.

У 1808 годзе пераехаў са сваім калектывам у г. Плоцк (Польшча), з 1811 года — настаўнік танцаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]