Хаджэнне архімандрыта Графенія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Хаджэнне архімандрыта Графенія» — помнік літаратуры канца XIV ст. Напісана архімандрытам, відаць, Смаленскага Багародзіцкага (з 1658 Спаса-Аўраміева) манастыра Графеніем. Увесну 1375 года ён наведаў Іерусалім, летам таго ж года абышоў і апісаў інш. святыя мясціны Палесціны: Віфлеем, Назарэт, раку Іардан і інш. «Хаджэнне» складзена ў Палесціне, у XV ст. адрэдагавана невядомым кніжнікам.

Асаблівую ўвагу Графеній звяртаў на тэхнічныя асаблівасці будынкаў, апісваў муроўку сцен, слупы, скляпенні, падмуркі. У творы адлюстраваны шматлікія паданні пра Ісуса Хрыста, Багародзіцу, першых хрысціян. Даюцца звесткі эканамічнага, сельскагаспадарчага, палітычнага, этнаграфічнага зместу. Апавяданне вызначаецца сухім інфармацыйна-дзелавым стылем.

У творы прадстаўлены шырокі пласт старабеларускай лексікі, якая не сустракаецца ў творах больш позняга часу. Нягледзячы на запазычанні з «Хаджэння ігумена Данііла» (спосаб стварэння аповеду, формы выкладання), Графеній стварыў цалкам арыгінальны і змястоўны твор.

У аднымі са спісаў «Хаджэння» захаваліся замалёўкі палесцінскіх цэркваў, якія, магчыма, узыходзяць да эскізаў, зробленых самім Графеніем.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]