Халоцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Халоцкі сельсавет
Краіна Flag of Byelorussian SSR.svg Беларуская ССР
Уваходзіў у Чачэрскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Халочча
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 20 чэрвеня 1991

Хало́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Халочча.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Харошаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дудзіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Буда-Кашалёўскага раёна. З 6 студзеня 1965 года за выключэннем 12 населеных пунктаў (Баркі, Вясёлы Курган, Вясёлы Пахар, Доўгі, Забалоцце, Засценны, Кучынск, Мікольск, Новае Забалоцце, Новая Харошаўка, Усход і Харошаўка) у складзе адноўленага Чачэрскага раёна[2]. 20 чэрвеня 1991 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Роўкавіцкага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.