Харан
| Горад | |
| Харан | |
|---|---|
| турэцк.: Harran | |
| 36°51′52″ пн. ш. 39°01′58″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Статус | раённы цэнтр |
| Правінцыя | Шанлыўрфа |
| Каймакам | Серкан Кечэлі |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Плошча | 1.054 км² |
| Вышыня цэнтра | 137 м |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 7370 чалавек (2008) |
| Агламерацыя | 61520 |
| Афіцыйная мова | турэцкая |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 414 |
| Паштовыя індэксы | 63 XXX |
| Аўтамабільны код | 63 |
|
|
|
| harran.gov.tr (тур.) | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Харан, або Ка́ры (акад.: Harrânu — «скрыжаванне»; лац.: Carrhae) — старажытны горад у паўночнай Месапатаміі, упершыню згаданы ў хецкіх дакументах з Багазкёя, а затым у Старым Запавеце і асірыйскіх царскіх надпісах. У наш час — адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна ў турэцкай правінцыі Шанлыўрфа.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Харан — адзін з найстаражытных гарадоў свету. Не раз згадваецца ў біблейскай кнізе Быццё. Там памёр і быў пахаваны бацька Аўраама Фара (Быццё. 11:32). У гэтай зямлі таксама жыў Лаван, брат Рэвекі (Быццё. 27:43). Зямля Харан мела гандлёвыя зносіны з Тырам (Ез. 27:3) і была заваявана асірыйцамі (4Цар. 19:12).
У апошняй траціне II тысячагоддзя да н.э. Харан быў заваяваны асірыйцамі, якія прасоўваліся на захад, і, стаўшы пры Саргане II неад’емнай часткай Асірыі, не саступаў па значэнні старажытным асірыйскім гарадам у цэнтральных абласцях краіны.
Горад быў вядомы храмам бога Месяца Сіна, храм якому быў выбудаваны пры вавілонскім цары Набанідзе. З 3-га тысячагоддзя да н.э. і аж да Сярэднявечча Харан быў важным гандлёвым пунктам, да канца VII стагоддзя да н.э. — правінцыйнай сталіцай у Асірыі.
Пад Харанам вавілонскі цар Набапаласар 25 ліпеня 616 да н.э. перамог асірыйскую армію на беразе Еўфрата. У чэрвені 609 да н.э. новы асірыйскі цар Ашур-убаліт разам з фараонам Нехо беспаспяхова паспрабавалі адбіць Харан. З кастрычніка 539 да н.э. Харан увайшоў у склад Ахеменідскай імперыі, а з 323 да н.э. — Селеўкідскай.
Пасля гэтага ў Карах былі паселены ветэраны арміі Аляксандра Македонскага, пазней горад патрапіў пад уладу Парфіі. У перыяд першага непасрэднага кантакту з рымлянамі падчас парфянскай кампаніі Краса ў 53 да н.э. Кары ўваходзілі ў кліенцкае царства Парфіі Асраену, менавіта пры Карах Рым пацярпеў адно з найвялікшых паражэнняў у сваёй гісторыі. У 214 г. Каракала прысвоіў Карам статус калоніі і наведаў іх у красавіку 217 г., аднак быў там забіты прэфектам прэторыя Макрынам. Кары акружалі старажытныя гарадскія сцены 4 км даўжынёй.
У позняй антычнасці і ў часы Багдадскага халіфата Харан быў цэнтрам сабеізму — рэлігіі, заснаванай на пакланенні зоркам.
У XIII ст. арабскі гісторык Абуэль-Фіда апісвае горад у руінах.
З Султантэпэ, вялікага ўзгорка на раўніне Харана, выняты значны збор літаратурных тэкстаў.