Харупель
Выгляд
Ха́рупель, або Хо́рупель — нізіннае балота ў Клецкім і Капыльскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, у пойме ракі Морач. Плошча балота складае 2,8 тыс. га, у межах прамысловага паклада 2 тыс. га. Глыбіня торфу да 4,6 м, сярэдняя 2 м, ступень распаду 44%, попельнасць 20%. Станам на 1984 год запасы торфу складалі 7,3 млн тон. Торф здабываецца на ўгнаенне. Балота асушана ў Капыльскім раёне дрэнажом, у Клецкім пераважна адкрытай сеткай. Асушаныя землі пад сенажаццю і ворывам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Харупель // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.