Хасэ Марыя Аргедас
Выгляд
| Хасэ Марыя Аргедас | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | ісп.: José María Arguedas Altamirano |
| Дата нараджэння | 18 студзеня 1911[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2 снежня 1969[3][4] (58 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Celia Bustamante[d] і Sybila Arredondo[d] |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | антраполаг, паэт, раманіст, перакладчык, этнолаг, навеліст, indigenist, эсэіст, выкладчык універсітэта, журналіст, палітык, кінарэжысёр |
| Мова твораў | іспанская |
Хасэ Марыя Аргедас Альтамірана (ісп.: José María Arguedas Altamirano; 18 студзеня 1911, Андаўайлас — 2 снежня 1969, Ліма) — перуанскі пісьменнік, перакладчык, этнограф.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын адваката, у трохгадовым узросце страціў маці. Збег з дому, калі бацька надумаў зноў ажаніцца, доўга жыў сярод індзейцаў — іх побыт і павер’і ўвайшлі пазней у прозу Аргедаса, зрабіліся прадметам яго вывучэння як этнографа.
Скончыў Галоўны нацыянальны ўніверсітэце ў Ліме. Перакладаў паэзію кечуа, вывучаў перуанскі фальклор, у прыватнасці пераклаў з кечуа міфы «Багі і людзі Варачыры», сабраныя ў 1608 годзе перуанскім святаром Франсіска дэ Авіла. Дэбютаваў зборнікам апавяданняў «Вада» (1935).
Скончыў жыццё самагубствам (застрэліўся).
Зноскі
- ↑ Jose Maria Arguedas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ José María Arguedas // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 лістапада 2019.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118645668 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).