Хуан Мадэста
Хуан Мадэста | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 верасня 1906[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 красавіка 1969 (62 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Рэспубліканская фракцыя (Іспанія) |
Род войскаў | Сухапутныя войскі Іспаніі[d] |
Званне | брыгадны генерал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хуан Гільёта Леон, больш вядомы як Хуан Мадэста (ісп.: Juan «Modesto» Guilloto León; 24 верасня 1906 – 16 красавіка 1969) — брыгадны генерал Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі і Другой сусветнай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў г. Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя ў Кадысе. Першапачаткова працаваў на лесапільні, потым трапіў у армію. Служыў у Марока ў складзе часцей рэгуларэс[2].
У 1930 годзе ўступіў у Камуністычную партыю. У 1933 годзе стаў кіраўніком антыфашысцкай міліцыі ў Мадрыдзе[3]. Накіраваны партыяй у Савецкі Саюз для праходжання ваеннай падрыхтоўкі ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ. Там жа вывучыў рускую мову[4].
У пачатковы перыяд грамадзянскай вайны заняў бок рэспубліканцаў. Удзельнічаў у штурме Мантаньі і баях пад Гвадарамай. З кастрычніка 1936 года камандаваў Пятым палком. Змагаўся пад Талаверай, пад Мадрыдам, на Карунскай дарозе[5] і на Хараме[6].
У 1937 годзе стаў камандуючым 5-м армейскім корпусам, кіруючы рэспубліканскімі войскамі пры Бельчытэ, у Брунэцкай і Тэруэльскай аперацыях[7]. Са жніўня 1938 года[8] камандаваў арміяй Эбра[9].
У сакавіку 1939 года прызначаны на пасаду камандуючага Цэнтральнай арміяй[10].
Пасля перавароту Касада пакінуў Іспанію[11]. Жыў у Савецкім Саюзе. Падчас Другой сусветнай вайны служыў у Чырвонай Арміі і балгарскіх камуністычных войсках.
У наступныя гады жыў у Празе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Juan Modesto. Modesto Guilloto León // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Guerra Civil Española dia a dia: Juan Modesto (1906-1969) (15 лютага 2014).
- ↑ Thomas, Hugh. (2001). The Spanish Civil War. Penguin Books. London. p.310
- ↑ Thomas, Hugh (1976). La Guerra Civil Española. p. 514.
- ↑ Beevor, Antony. The Battle for Spain. The Spanish Civil War 1936-1939. Penguin Books. London. 2006. p. 191
- ↑ Beevor, Antony. The Battle for Spain. The Spanish Civil War 1936-1939. Penguin Books. London. 2006. pp.212-214
- ↑ Preston, Paul. The Spanish Civil War. Reaction, Revolution & Revenge. Harper Perennial. 2006. London. p. 280
- ↑ Beevor, Antony. The Battle for Spain. The Spanish Civil War 1936-1939. Penguin Books. London. 2006. p. 356
- ↑ Preston, Paul. The Spanish Civil War. Reaction, Revolution & Revenge. Harper Perennial. 2006. London. p. 288
- ↑ Jackson, Gabriel. The Spanish Republic and the Civil War, 1931-1939. Princeton University Press. Princeton. 1967. p.468
- ↑ Beevor, Antony. The Battle for Spain. The Spanish Civil War 1936-1939. Penguin Books. London. 2006. p. 393
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Beevor, Antony. The battle for Spain. The Spanish civil war, 1936-1939. Penguin Books. 2006. London. ISBN 978-0-14-303765-1ISBN.
- Jackson, Gabriel. The Spanish Republic and the Civil War, 1931-1939. Princeton University Press. 1967. Princeton. ISBN 978-0-691-00757-1ISBN
- Preston, Paul. The Spanish Civil War. Reaction, revolution & revenge. Harper Perennial. 2006. London. ISBN 978-0-00-723207-9ISBN ISBN 0-00-723207-1
- Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. 2001. London. ISBN 978-0-14-101161-5