Перайсці да зместу

Хямэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Хяме, або Тавастыя (фін. Häme, швед. Tavastland) — гістарычная вобласць на поўдні Фінляндыі. Мяжуе з Уласна Фінляндыяй, Сатакунтай, Астработніяй, Савоніяй і Уўсімай.

Народ вобласці Хямэ на Русі часта называлі емь, а ў Швецыі — тавасты.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

З 1997 па 2010 Хяме была падзелена паміж адміністрацыйнымі правінцыямі Паўднёвая Фінляндыя і Заходняя Фінляндыя. Тым не менш, гэтыя правінцыі былі скасаваныя, і Хяме цяпер падзелена паміж чатырма рэгіёнамі Фінляндыі: у асноўным Канта-Хямэ і Пяят-Хямэ, і больш дробнымі часткамі Пірканмаа і Цэнтральнай Фінляндыяй.

Гістарычная правінцыя Хямэ (зялёны колер)
і межы сучасных правінцый
(ружовы)

Дагістарычны перыяд Хямэ заканчваецца другім шведскім крыжовым паходам у 1239 (ці 1249), калі яна стала часткай Швецыі. Будаўніцтва замка Хямэ пачалося ў 1260-х па загадзе Біргера Ярля. Замак павінен быў стаць цэнтрам трох «замкавых графстваў», два іншыя былі замкі Турку (швед. Åbo) ва Ўласна Фінляндыі і Выбарг (швед. Viborg) ў Карэліі. Пасля Нотэбергскага міру ў 1323 годзе замак часткова страціў сваю важнасць ў якасці абароны ад Усходу, але застаўся адміністрацыйным цэнтрам. Калі Фінляндыя адышла да Расіі ў 1809 годзе, правінцыя перастала быць часткай Швецыі. Правінцыі не маюць адміністрацыйнай функцыі сёння, але застаюцца ў якасці гістарычнай спадчыны ў Фінляндыі і Швецыі.

Правінцыя была заселеная з часоў каменнага веку. Паўночная Хямэ на працягу доўгага часу была дзікай мясцовасцб, населенай саамскімі плямёнамі паляўнічых і збіральнікаў, а таксама часткова фінскімі паляўнічымі. Толькі ў час позняга сярэднявечча сельская гаспадарка была павольна уведзена ў паўночных раёнах правінцыі. У 19 стагоддзі рост лясной прамысловасці пачаў прыносіць новае багацце ў гэтым раёне. Водныя шляхі Нясіярві і Ванаявесі забяспечваліся лёгкім транспартам для драўніны. Найбольш буйныя цэнтры папяровай прамысловасці, якія працуюць і зараз — Мянця і Валкеакоскі. Аднак найбольш заўважным прамысловым цэнтрам у гістарычнай Хямэ з’яўляецца Тамперэ, дзе працуюць шэраг буйных тэкстыльных фабрык і металургічных заводаў яшчэ з пачатку 19 стагоддзя.

Заходняя Хямэ размяшчэецца на абодвух баках вялікага вадазборнага басейна Кокемяэн’ёкі. Ва Ўсходняй Хямэ, рэгіёны Пяят-Хямэ і Цэнтральная Фінляндыя размешчаны вакол паўднёвай частцы возера Пяянэ. Паўднёвыя межы правінцыі размешчаны прыкладна каля хрыбта Салпаўселькя. Паўднёвыя часткі правінцыі складаюцца з раўнін, перамежных палёў і лясоў. На поўнач зямля паступова павышаецца і становіцца больш пагорыстай. У той жа час доля зямель, якія апрацоўваюцца, памяншаецца, і ўсё больш дамінуюць лясы і пусткі. Паўночная мяжа Хямэ знаходзіцца ў Цэнтральнай Фінляндыі. Так як гэтая вобласць была заселеная толькі падчас замены старой правінцыйнай сістэмы сістэмай графстваў, старажытная мяжа правінцыі з’яўляецца нявызначанай ў гэтым рэгіёне. Тое ж самае адносіцца да паўночна-заходняй мяжы з Сатакунтай, якая знаходзіцца ў Пірканмаа.

У выніку першапачатковага рассялення населеныя раёны размешчаны вакол водных шляхоў, а палі акружаны найбуйнейшымі азёрамі. Азёры з’яўляюцца суднаходнымі, але парогі Кюміякі і Кокемяэн’ёкі абмяжоўваюць плаванне ў мора. Аналагічна азёры ўтвараюць тры асобных суднаходных раёна. Па Нясіярві можна перамяшчацца на адлегласць больш за 100 кіламетраў на поўнач ад Тамперэ, у той час як азёры Пюхяярві, Ванаявесі і Ройне былі злучаныя каналамі з 19 стагоддзя, утвараючы яшчэ адзін значны водны шлях. З другога боку Пяянэ злучае Лахты і Пяят-Хямэ з Цэнтральнай Фінляндыі і Ювяскюля.