Ювяскюля
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Ю́вяскюля (фінск.: Jyväskylä [ˈjyvæsˌkylæ]) — горад і муніцыпалітэт у цэнтральнай Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр ляні Кескі-Суомі. Насельніцтва — 128,2 тыс. жыхароў.[1] Размешчаны за 147 км на паўночны ўсход ад Тамперэ і 270 на поўнач ад Хельсінкі, паблізу азёр Пяянэ і Кейтэлэ. Быў заснаваны па ўказе імператара Мікалая I ад 22 сакавіка 1837 года.
Эліяс Лёнрат, укладальнік фінскага нацыянальнага эпасу Калевала, даў гораду мянушку «Афіны Фінляндыі», якая апісвае вялікую ролю Ювяскюля як адукацыйнага цэнтра і першага месца ў свеце па забеспячэнні адукацыі на фінскай мове.[2]
Па апытаннях грамадскай думкі, у 2012 годзе Ювяскюля займае трэцяе месца па ўзроўні прывабнасці для пражывання сярод фінскіх грамадзян.[3]
У Ювяскюлі ёсць універсітэт, Універсітэт прыкладных навук Ювяскюля, прафесійны каледж Gradia і некалькі іншых навучальных устаноў. Самым значным працадаўцам у гэтай галіне з'яўляецца Valmet Oyj.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У рэгіёне Ювяскюля ёсць археалагічныя знаходкі каменнага веку. Земляробствам тут ужо пачалі займацца 3500 гадоў таму. Паводле найстарэйшых падатковых дакументаў (maakirja) у раёне Ювяскюля было сем маёнткаў у 1539 годзе. Аднаму з іх, маёнтку Матыла, належала тэрыторыя ад сяла Keljo да вёсак Vesanka і Palokka. Найстарэйшай нерухомасцю ў Ювяскюля з'яўляецца сядзіба Лахты, якая ўзнікла, калі маёнтак Матыла быў падзелены паміж двума братымі ў 1600 годзе.[4] Гісторыя сядзібы Лахты і сям'і Лахты аказала значны ўплыў на развіццё рэгіёну Ювяскюля.
Горад Ювяскюля быў заснаваны 22 сакавіка 1837 года рускім царом Мікалаем I. Інфраструктура горада была пабудаваны з нуля. Першапачаткова горад быў пабудаваны паміж возерам Ювясярві (якое падлучана да Пяянэ) і хрыбтом Ювяскюля.
Стварэнне школ у 1850-х і 1860-х гадах аказалася самым важным крокам з пункту гледжання наступнага развіцця Ювяскюля. Першыя тры фінамоўныя школы ў свеце былі заснаваныя ў Ювяскюля, потым ліцэй ў 1858 годзе, каледж для настаўнікаў у 1863 годзе і школа для дзяўчынак у 1864 годзе. Добра адукаваныя выкладчыці і вучні з розных куткоў краіны змянілі атмасферу Ювяскюля незваротна.[5]
На пачатку 20-га стагоддзя горад пашырыўся ў некалькі разоў. Большая частка сучаснага Ювяскюля была пабудавана пасля Саветска-фінскай вайны 1941-1944, калі бежанцы з Карэліі і іншых частак краіны пераехалі ў горад і ім было вельмі неабходна жыллё. У 21-м стагоддзі Ювяскюля хутка расце — больш за 1000 жыхароў у год.[6]
Былы муніцыпалітэт Säynätsalo быў далучаны да Ювяскюля ў 1993 годзе, а 1 студзеня 2009 года — муніцыпалітэты Jyväskylän maalaiskunta і Korpilahti.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Другая частка назвы горада kylä азначае вёска. Першая частка назвы горада jyväs звязана з цісам і прускім словам juwis. Акрамя таго, існуе версія, што слова jyväs азначае адлюстраванне сонца ад паверхні вады.[7]
Кіраванне
[правіць | правіць зыходнік]Гарадскі савет у Ювяскюля з'яўляецца асноўным органам прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні. Яго 75 членаў абіраюцца раз у чатыры гады на муніцыпальных выбарах. Гарадскі савет абірае мэра. Цяперашні мэр з'яўляецца Марку Андэрсан, былы мэр горада Лапеэнранта.[8]
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ювяскюля знаходзіцца ў фінскім азёрным краі. На тэрыторыі Ювяскюля знаходзіцца 328 азёр. Азёры і рэкі складаюць 20,1 % (295 км2) ад агульнай плошчы горада. Найбуйнейшыя азёры Пяянэ, Лепявесі, Туаміяярві, Палокаярві, Луанецярві і Алваярві-Кортаярві. Цэнтр горада размешчаны на беразе невялікага возера Ювасярві.[9]
Пейзаж у Ювяскюля узгорысты, лясісты і поўны вод. Архітэктар Алвар Аалта параўнаў узгорысты ландшафт Ювяскюля з ландшафтам Тасканы ў Італіі: «Нахіл хрыбта Ювяскюля амаль як у горных вінаграднікаў Ф'езоле».[10]
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат у горадзе Ювяскюля ўмерана-кантынентальны з рысамі марскога. Зіма працяглая, адносна мяккая. Лета кароткае і прахалоднае. Сярэднегадавая тэмпература +3 °C. Гадавая колькасць ападкаў 638 мм.
Клімат Ювяскюля (1971-2000) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 7,8 | 11,0 | 14,0 | 22,6 | 28,0 | 31,3 | 33,3 | 29,1 | 23,5 | 16,5 | 10,3 | 10,7 | 33,3 |
Сярэдні максімум, °C | −5,3 | −5 | 0,2 | 6,0 | 14,5 | 19,3 | 21,3 | 18,4 | 12,3 | 6,0 | 0,2 | −3,5 | 7,0 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −8,5 | −8,7 | −4 | 1,4 | 8,7 | 14,0 | 16,0 | 13,7 | 8,2 | 3,2 | −2,2 | −6,4 | 3,0 |
Сярэдні мінімум, °C | −12,3 | −12,9 | −8,4 | −3,2 | 2,4 | 8,1 | 10,4 | 8,9 | 4,2 | 0,3 | −4,9 | −10 | −1,4 |
Абсалютны мінімум, °C | −38,5 | −37,1 | −31,5 | −19,5 | −9 | −2,6 | 1,1 | −2,2 | −9,2 | −18,8 | −27,2 | −34,8 | −38,5 |
Норма ападкаў, мм | 43 | 31 | 37 | 37 | 38 | 59 | 79 | 88 | 63 | 60 | 57 | 47 | 638 |
Крыніца: Фінляндскі метэаралагічны інстытут |
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Ювяскюля быў самым хуткарослым фінскім горадам у 20 стагоддзі. Насельніцтва працягвае расці хуткімі тэмпамі ў 21-м стагоддзі.[11][12][13]
Год | 1838 | 1850 | 1860 | 1900 | 1939 | 1952 | 1960 | 1970 | 1990 | 1997 | 2010 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Насельніцтва Ювяскюля | 189 | >500 | >1,000 | 3,000 | 10,091 | 31,504 | 42,768 | 59,954 | 66,431 | 75,353 | 130,816 |
Мовы
[правіць | правіць зыходнік]Фінская мова з'яўляецца пераважнай мовай у Ювяскюля. У 2010 годзе для 96,7 % насельніцтва фінская мова з'яўлялася роднай. Доля шведскамоўнага насельніцтва склала 0,2 %, на іншых мовах размаўляла 3 % насельніцтва.
Нацыянальнасці
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 2010 года налічвалася каля 3100 замежнікаў у Ювяскюля. Найбуйнейшыя групы імігрантаў у Ювяскюля з'яўляюцца афганцы, рускія, эстонцы і іранцы.[14]
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Чыгуначны вакзал Ювяскюля злучаны з міжгародняй аўтобуснай станцыяй. З вакзалу цягніка ідуць да Хельсінкі, Тамперэ, Турку, Вааса і іншых гарадоў Фінляндыі. У Ювяскюля ёсць аэрапорт з прамымі рэйсамі да Хельсінкі, таксама праходзяць аўтамагістралі E75 і E63.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1858 годзе тут быў адкрыты першы фінамоўны ліцэй, які лічыцца першай фінамоўнай вышэйшай навучальнай установай. У 1863 годзе адкрыта першае вучылішча па падрыхтоўцы настаўнікаў на фінскай мове. У 1864 годзе — першая фінамоўная школа для дзяўчынак. У 1914 году — першы ў Фінляндыі летні ўніверсітэт. З 1966 года дзейнічае ўніверсітэт Ювяскюля, адзін з найбуйнейшых ВНУ Фінляндыі, у якім вучацца каля 16 тысяч студэнтаў. Усяго ў розных навучальных установах горада вучацца каля 40 тысяч чалавек.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]- Ювяскюля — футбольны клуб.
- JYP — хакейны клуб.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе размешчаны будынкі, пабудаваныя па праектах Алвара Аальта. Праводзіцца Neste Rally Finland.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
|
Вядомыя жыхары і ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Фэры Граф — аўстрыйскі спявак (у цяперашні час жыве ў Ювяскюля).
- Сафі Оксанен — фінская пісьменніца.
- Райма Суманен — фінскі хакеіст і трэнер.
- Ары Аханен — фінскі хакеіст, брамнік.
Зноскі
- ↑ Kuntien Asukasluvut Aakkosjärjestyksessä Архівавана 2 снежня 2010.
- ↑ Tervoja, Pia. Bene veniatis in urbem Jyväskylä(недаступная спасылка). City of Jyväskylä (1 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2017. Праверана 27 February 2012.
- ↑ Опрос: Тампере – лучший город Финляндии для проживания // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 4 красавіка 2012.(Праверана 30 лістапада 2024)
- ↑ Berndtson, Nils (1983), "Lahden talon ja suvun varhaisista vaiheista", Keski-Suomen museon monistesarja 2/1983, Jyväskylän kaupunki, Finland: Keski-Suomen museo, pp. 1–23, ISSN 0357-8186
{{citation}}
:|access-date=
патрабуе|url=
(даведка); Адсутнічае або пусты|title=
(даведка) - ↑ Schools for non-Swedish Speakers(недаступная спасылка). From Marketplace to a Wonderful Town - A Brief Introduction to the History of Jyväskylä. City of Jyväskylä (2003). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2012. Праверана 26 February 2012.
- ↑ Jyväskylän kaupungin väestöarvio . Väestötilastoja. City of Jyväskylä (2012). Праверана 15 September 2012.
- ↑ Kosonen, Ilmari. Miten Sissoset muinoin saivat nimensä jousipuusta? . Saunan synty. Sissosten sukuseura ry. (28 лютага 2005). Праверана 26 February 2012.
- ↑ Jyväskylän kaupunginjohtaja: Curriculum Vitae(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2013. Праверана 2 May 2010.
- ↑ Jyväskylä . Järviwiki. Finland's Environmental Administration (2012). Праверана 26 February 2012.
- ↑ Nature and space: Aalto and Le Corbusier. Routledge. 2003. Праверана 2010-07-17.
- ↑ A short history of Jyväskylä(недаступная спасылка). A short history of Jyväskylä. City of Jyväskylä. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 2 снежня 2011.
- ↑ Jyväskylän kaupungin elinkeinoelämän vaikuttavuus 1990-luvulla . Jyväskylän kaupungin elinkeinoelämän vaikuttavuus 1990-luvulla. University of Jyväskylä.
- ↑ Mouvement de la Population de Finlande en 1939 . Official Finnish population statistics 1939. Finnish Government.
- ↑ City of Jyväskylä: For immigrants(недаступная спасылка). City of Jyväskylä (2012). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2012. Праверана 26 February 2012.
- ↑ Die Partnerstädte der Landeshauptstadt Potsdam(нявызн.)(недаступная спасылка). www.potsdam.de. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2016. Праверана 24 June 2010.
- ↑ Poznań - Miasta partnerskie(нявызн.). 1998–2013 Urząd Miasta Poznania. City of Poznań. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2013. Праверана 11 снежня 2013.
- ↑ Poznań Official Website - Twin Towns . (in Polish) © 1998–2008 Urząd Miasta Poznania. Праверана 29 лістапада 2008.
- ↑ Twin Cities(недаступная спасылка). City of Jyväskylä (2012). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2017. Праверана 26 February 2012.
- ↑ Terhi Saranen. Ystävänä kaupunki(недаступная спасылка). Jyväskylä lehti (31 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2017. Праверана 26 February 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ювяскюля
- City of Jyväskylä Міжнародная версія афіцыйнага сайта горада Архівавана 30 чэрвеня 2007.
- Карта Ювяскюля Архівавана 16 чэрвеня 2012.
- Рэгіён Юваскюля: інфармацыя для турыстаў Архівавана 15 снежня 2008.