Хінаяна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Хінаяна (санскр.: हीनयान, hīnayāna — малая калясніца, вузкі шлях; кіт.: 小乘, Сяа Чэн; яп.: 小乗, Сёдзё) — адзін з асноўных (разам з махаянай) кірункаў будызму. Узнікла ў пачатку н.э. на паўночным усходзе Індыі і Цэйлоне, пазней распаўсюдзілася ва ўсіх азіяцкіх краінах. У 5-6 стагоддзях на поўначы выцеснена махаянай, але канчаткова замацавалася ў Паўднёва-Усходняй Азіі, на Цэйлоне, у Бірме, Лаосе, Тайландзе.

У аснове хінаяны — будыйская ідэя пра 2 станы быцця: праяўлены і непраяўлены (непраяўлены атаясамліваюць з хваляваннем дхармаў — пэўных адзінак жыццядзейнасці асобы). У хінаяне «Я» і свет разглядаюцца як хуткамінучыя камбінацыі, адмаўляецца душа як самастойная духоўная сутнасць, адначасова падкрэсліваецца рэальнасць дхармаў. Для будызму характэрна ідэя незалежнага развіцця асобы, асабістага ўдасканалення дзеля дасягнення нірваны. Буда ў хінаяне — гістарычная асоба, якая адрозніваецца ад іншых большай дасканаласцю як узор для іншых (патэнцыяльна кожны чалавек можа стаць Будай). Найбольш значныя школы хінаяны: тхеравада (найбольш блізкая да першапачатковага будызму), вайбхашыка, саўнтрантыка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]