Хіраакі Суга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хіраакі Суга
Дата нараджэння 1963
Грамадзянства
Род дзейнасці выхавацель, даследчык, хімік
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды

Хіраакі Суга (яп.: 菅 裕明; нар. 21 лютага 1963) — японскі біяхімік і бізнесмэн. Вядомы сваёй працай над штучнымі рыбазімамі  (руск.) (флексізімамі) і іх ужываннем для адлюстравання мРНК (RaPID, выпадковае нестандартнае інтэграванае адкрыццё пептыдаў).[5][6]

Лаўрэат прэміі Вольфа па хіміі (2023) разам з Чуан Хэ і Джэфры Келі «за наватарскія адкрыцці, якія асвятляюць функцыі і паталагічныя дысфункцыі РНК і бялкоў, а таксама за стварэнне стратэгій, якія дазваляюць па-новаму выкарыстоўваць магчымасці гэтых біяпалімераў, каб аблегчыць ход хвароб».[5]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хіраакі Суга нарадзіўся 21 лютага 1963 года ў горадзе Акаяма, Японія. Скончыў універсітэт Акаямы  (англ.) (бакалаўр, магістр навук) па інжынерыі,[5][7] вучыўся ў Лазанскім універсітэце, дзе працаваў з Манфрэдам Шлосерам  (ням.).[7]

Хіраакі Суга абараніў доктарскую дысертацыю па хіміі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце ў 1994 годзе разам з Сатору Масамунэ  (ням.),[7] працуючы над каталітычнымі антыцеламі.[8]

Пасля заканчэння Масачусецкага тэхналагічнага інстытута са ступенню доктара філасофіі Хіраакі Суга працаваў навуковым супрацоўнікам у лабараторыі Джэка Шостака ў Гарвардскай медыцынскай школе  (англ.), а затым распачаў сваю незалежную кар’еру ў Буфалаўскім універсітэце. З 2003 года з’яўляецца выкладчыкам Такійскага ўніверсітэта.[7]

Хіраакі Суга з’яўляецца заснавальнікам PeptiDream Inc. Tokyo, публічнай біяфармацэўтычнай стартап-кампаніі, адказнай за адкрыццё і распрацоўку нестандартных пептыдных тэрапеўтычных сродкаў, а таксама за задавальненне нездаволеных медыцынскіх запатрабаванняў, даследаванне кан’югатаў пептыдных лекавых сродкаў, пептыдаў, і прэпаратаў на аснове малых малекул.[9][10][11]

Хіраакі Суга таксама з’яўляецца старшынёй рэдакцыйнай рады RSC Chemical Biology[12] і намеснікам рэдактара Angewandte Chemie  (англ.).[6]

Навуковыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Хіраакі Суга апублікаваў больш за 250 навуковых артыкулаў,[13] сярод якіх:

  • Lee, Nick; Bessho, Yoshitaka; Wei, Kenneth; Szostak, Jack W.; Suga, Hiroaki (2000). "Ribozyme-catalyzed tRNA aminoacylation". Nature Structural Biology. 7 (1): 28–33. doi:10.1038/71225. PMID 10625423. S2CID 1831912.
  • Ramaswamy, Krishna; Saito, Hirohide; Murakami, Hiroshi; Shiba, Kiyotaka; Suga, Hiroaki (2004). "Designer Ribozymes: Programming the tRNA Specificity into Flexizyme". Journal of the American Chemical Society. 126 (37): 11454–11455. doi:10.1021/ja046843y. PMID 15366888.
  • Passioura, Toby; Suga, Hiroaki (2017). "A RaPID way to discover nonstandard macrocyclic peptide modulators of drug targets". Chemical Communications. 53 (12): 1931–1940. doi:10.1039/C6CC06951G. PMID 28091672.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://orcid.org/0000-0002-5298-9186 Праверана 12 студзеня 2019.
  2. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  3. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  4. а б (unspecified title) Праверана 26 сакавіка 2019.
  5. а б в г Wolf Foundation (February 7, 2023). Press release: Wolf Prize in Chemistry 2023. Прэс-рэліз. Архівавана 7 лютага 2023.
  6. а б в г д Chemistry Views (February 7, 2023). Press release: 2023 Wolf Prize in Chemistry Announced. Прэс-рэліз.
  7. а б в г Hiroaki Suga, Ph.D. | Biographical Information. Праверана February 11, 2023.
  8. Suga, Hiroaki (1994). Catalytic antibodies elicited via homologous and heterologous immunization (Ph.D.). hdl:1721.1/17342.
  9. Prof. Dr. Hiroaki Suga: The pseudo-natural peptides therapeutic innovation. LMU München (10 снежня 2018).
  10. Hiroaki Suga(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2023. Праверана 27 верасня 2023.
  11. Current Lecturer (11 лістапада 2022).
  12. RSC Chemical Biology | About. Праверана February 11, 2023.
  13. Suga Lab | Articles & Reviews. Праверана February 11, 2023.
  14. а б University of Tokyo (February 13, 2023). Press release: UTokyo Professor Hiroaki Suga wins 2023 Wolf Prize in chemistry. Прэс-рэліз.
  15. American Peptide Society | Vincent du Vigneaud Award. Праверана February 11, 2023.
  16. Congratulations to Hiroaki Suga, awarded the Humboldt Research Award. Праверана February 18, 2023.